PKO самавольна адмаўляе ў брокерскіх рахунках беларусам — нават з ВНЖ

Польскі банк PKO прыпыніў адкрыццё брокерскіх рахункаў для беларусаў, нават калі ў іх ёсць дазвол на жыхарства ў краіне. Тэкстам афіцыйнай адмовы, які атрымаў адзін з нашых суайчыннікаў, падзяліўся Telegram-канал Złoty Dzik.

9 каментарыяў

Калі ў вас беларускі пашпарт, рахунак вам не адкрыюць, нават калі вы легальна знаходзіцеся ў Польшчы і маеце ВНЖ.

«PKO BP прыняў унутранае рашэнне не адкрываць брокерскія рахункі і не заключаць дамовы з грамадзянамі Беларусі і Расіі незалежна ад віду на жыхарства», — гаворыцца ў адказе Biuro Maklerskie PKO.

Пры гэтым еўрапейскае заканадаўства — у прыватнасці, рэгламент ЕС № 765/2006, — дапускае адкрыццё рахункаў тым, хто мае ВНЖ у краіне ЕС. Але банк вырашыў перастрахавацца і ўзмацніў правілы.

Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, якія прыехалі «фальшывым транзітам», каб папрасіць міжнародную абарону
Па тэме
Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, якія прыехалі «фальшывым транзітам», каб папрасіць міжнародную абарону
«Ганьбімся як дзяржава». Польшча рэзка змяніла правілы для абітурыентаў не з ЕС у 2025 — ВНУ не змогуць іх прыняць?
Па тэме
«Ганьбімся як дзяржава». Польшча рэзка змяніла правілы для абітурыентаў не з ЕС у 2025 — ВНУ не змогуць іх прыняць?

Читать на dev.by