Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Раней дастаткова было быць кампетэнтным, цяпер трэба быць ідэальным: планка для кодэраў-джуноў значна ўзнялася

Калі некалькі гадоў таму, каб уладкавацца інжынерам-праграмістам, джуну было дастаткова быць «кампетэнтным», то цяпер трэба быць амаль што ўсеведаючым. «Людзей, якія не выконваюць усё абсалютна дакладна, прымаюць вельмі неахвотна. Такая жорсткая рэальнасць, калі кваліфікаваных прэтэндэнтаў так шмат», — кажуць у амерыканскай кампаніі Hello Interview, якая курыруе платформу для праходжання сумоўяў.

4 каментарыя
Раней дастаткова было быць кампетэнтным, цяпер трэба быць ідэальным: планка для кодэраў-джуноў значна ўзнялася

Калі некалькі гадоў таму, каб уладкавацца інжынерам-праграмістам, джуну было дастаткова быць «кампетэнтным», то цяпер трэба быць амаль што ўсеведаючым. «Людзей, якія не выконваюць усё абсалютна дакладна, прымаюць вельмі неахвотна. Такая жорсткая рэальнасць, калі кваліфікаваных прэтэндэнтаў так шмат», — кажуць у амерыканскай кампаніі Hello Interview, якая курыруе платформу для праходжання сумоўяў.

Тут адзначаюць супадзенне цэлага шэрагу неспрыяльных абставін для беспрацоўных інжынераў. Колькасць вакансій на рынку працы дасягнула дна ў 2023 годзе і пакуль аднавілася толькі на 40%, а кампаніі сталі вельмі пераборлівымі. Пазіцый менш, а канкурыруюць за іх інжынеры ўсіх узроўняў досведу, і прабіцца на сумоўе робіцца ўсё складаней.

Структура сумоўяў у тэхнаггантах па сутнасці амаль не змянілася, але планка па ўсіх узроўнях паднялася прыкладна на адну прыступку. Гэта значыць, з вынікам, які забяспечыў бы прэтэндэнту працу ва умоўным 2021-м годзе, цяпер можна нават не прайсці этап скрынінгу.

У вузкаспецыялізаваных напрамках сітуацыя менш напружаная. Напрыклад, у сферы ШІ і машыннага навучання. А вось ва фронтэндзе, бэкэндзе і мабільнай распрацоўцы магчымасцяў менш. Найцяжэй даводзіцца джунам, асабліва выпускнікам, якія толькі выйшлі на рынак працы. Адзін студэнт, з якім размаўляла платформа, скончыў самы прэстыжны ІТ-ВНУ з Індыі, паўгода шукаў працу, падаўся ў 100+ кампаній і не атрымаў ніводнага офера.

Раней кампаніі актыўна развівалі праграмы найму выпускнікоў, а цяпер значна іх скарацілі. Гэта небяспечна тым, што з цягам часу можа ўтварыцца прабел у прафесійным досведзе — так бы мовіць, «страчанае пакаленне» інжынераў, — што негатыўна адаб’ецца на ўсёй галіне, папярэджваюць у Hello Interview.

Спецыялістам-пачаткоўцам тут раяць вывучаць базу, каб павысіць свае шанцы. «Тэхнічная планка на пазіцыях для джунаў узляцела, таму валодаць фундаментальнымі алгарытмамі і структурамі дадзеных трэба абавязкова. Паспяховы прэтэндэнт-джун звычайна вырашае 150–200 задач па праграмаванні рознай ступені складанасці, перш чым яго запросяць на інтэрв’ю. Вы перш за ўсё павінны быць моцным кодэрам», — кажуць у Hello Interview. Плюс у тым, што да праходжання сумоўяў і тэстаў можна (і трэба) рыхтавацца — патрэбныя рэсурсы знаходзяцца ў вольным доступе, дадаюць там.

Главный архитектор Nvidia: «Сейчас для молодых программистов очень сложные времена». Но есть два навыка которые им всё равно понадобятся
Главный архитектор Nvidia: «Сейчас для молодых программистов очень сложные времена». Но есть два навыка, которые им всё равно понадобятся
По теме
Главный архитектор Nvidia: «Сейчас для молодых программистов очень сложные времена». Но есть два навыка, которые им всё равно понадобятся
Мнение: джуны не умеют кодить — только с ИИ
Мнение: джуны не умеют кодить — только с ИИ 
По теме
Мнение: джуны не умеют кодить — только с ИИ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Проследуйте в половину очков со своей спесью, граждане работодатели. Роботов себе купите и играйтесь, уповая на доброту и щедрость роботорговцев до поры до времени.

0

в США та же ситуация, причем если ты не попал студентом на стажировку в крупную компанию, путь туда джуном закрыт. Этим и объясняется большое число стартапов (отчасти).
Белоруссии просто уже не дадут продавать джунов как сеньоре, поэтому и найма нет. Они уже так напродавались... лично видел 5 или 6 проектов которые числились готовыми, но на них ничего не работало вообще. И веб и игры и мобильные проекты. Это заметили и теперь сказочке настал конец.

2

«Техническая планка на позициях для джунов взлетела, поэтому владеть фундаментальными алгоритмами и структурами данных нужно обязательно. Успешный соискатель-джун обычно решает 150-200 задач по программированию разного уровня сложности, прежде чем его пригласят на интервью. Вы прежде всего должны быть сильным кодером», — говорят в Hello Interview.

Хр конечно виднее - они ведь продают людей. Я же со своей колокольни вижу ситуацию диаметрально противоположной. Я не вижу смысла соревноваться с нейронками и поисковиками в знании алгоритмов. Условно, если мне для решении бизнес задачи потребуется сортировка пузырьком и я не буду помнить алгоритм, я найду пример его реализации на раз-два на любом языке программирования.

0

Почему-то планка только в Беларуси поднимается?