Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Распавядзіце сваёй бабулі — у Мінску запускаюць сэрвіс з хатняй ежай, гатаваць могуць усе

Сырнікі на сняданак «як у мамы», дранікі з мачанкай на абед «як у бабулі»: трое айцішнікаў разам запускаюць стартап shlp.by па дастаўцы хатняй ежы. Завершылі тэставы перыяд.

16 каментарыяў
Распавядзіце сваёй бабулі — у Мінску запускаюць сэрвіс з хатняй ежай, гатаваць могуць усе

Сырнікі на сняданак «як у мамы», дранікі з мачанкай на абед «як у бабулі»: трое айцішнікаў разам запускаюць стартап shlp.by па дастаўцы хатняй ежы. Завершылі тэставы перыяд.

Ідэя такая, тлумачыць кофаўндэр Алесь: адны беларусы гатуюць і дастаўляюць смачную ежу, а іншыя могуць яе замовіць (Google Play, App Store). Ужо можна рабіць замовы, аднак «кухняў» — так каманда называе тых, хто гатуе на іх платформе — пакуль няшмат, а зоны дастаўкі па раёнах абмежаваныя.

Цяпер распрацоўшчыкі прыцягваюць «кухні» і просяць чытачоў devby распавесці пра ініцыятыву знаёмым у Мінску. «Кухні» працуюць на сябе, яны самі дастаўляюць ежу (бясплатна) — замаўляючы ў іх, можна падтрымаць рублём суседзяў.

«Мама захацела стаць першай „кухняй"»

Ідэя shlp.by ўзнікла ў Алеся два гады таму, калі ён жыў у Батумі.

— Я працаваў менеджарам у ІТ — а гэта пастаянныя сазвоны: днём гатаваць не паспяваеш, таму ўсё заканчвалася ўвечары смажанымі пельменямі ці дастаўкай, як бы я ні намагаўся харчавацца нармальна.

Праз год у Батумі пераехала мама Алеся. Спецыяльнасць, па якой яна працавала ў Мінску, у Грузіі была не запатрабаваная, жанчыне прапаноўвалі толькі месца пасудамыйкі. «З шалёным графікам і смешнай зарплатай: 50 лары (каля 17 долараў) за 14-гадзінную змену».

У той момант разам з другім кофаўндэрам яны «круцілі» розныя ідэі стартапаў — у тым ліку і сэрвіса хатняй ежы. Алесь падзяліўся з мамай. Яна ўключылася, захацела стаць першай «кухняй». Замоўцам павінен быў выступіць сам Алесь.

— Ідэя прывабная тым, што яе можна распаўсюдзіць на тысячы іншых мам, тат, бабуль і дзядуль, якія працуюць на цяжкіх, нізкааплатных працах і, напэўна, былі б не супраць гатаваць і дастаўляць ежу людзям, што жывуць побач з імі.

Мама Алеся спачатку гатавала толькі яму, але потым праз аб’явы знайшла больш кліентаў, стварыла тэлерам-канал — і нядрэнна раскруцілася.

— На падставе інсайдаў, якія мы атрымлівалі, назіраючы за тым, як яна працуе, як развіваецца яе канал і расце колькасць замоў, мы далей працавалі над канцэптам платформы.

Напрыклад, мы доўга думалі: кепска, калі «кухня» дастаўляе сама — гэта можа павялічваць кошт замовы. Але мая мама даказала, што мы памыляліся. Яна сама вазіла замовы кліентам, знаёмілася, размаўляла — і гэтыя зносіны перарасталі ў сяброўства, так з’явілася цэлая ўтульная суполка.

«Знайшлі шмат „трупаў“ стартапаў, улічылі мноства чужых памылак»

На канцэпт пайшло тры месяцы, узгадвае Алесь. Было шмат пытанняў:

  • Як арганізаваць дастаўку? У чым дастаўляць — у аднаразовых кантэйнерах ці шматразовых?
  • Як захаваць прымальны прайс для кліента, пры гэтым каб «кухня» магла нармальна зарабляць?
  • Ці варта перакласці вызначэнне коштаў на «кухні» або платформа павінна рабіць гэта сама?
  • Як вырашыць праблему, калі «кухня» атрымлівае 10 розных замоў — трэба недзе захоўваць шмат прадуктаў, ды і гатаваць столькі нязручна?

Алесь не хавае: яны «пайшлі падглядаць у канкурэнтаў — самы жывы цяпер shef.com».

— Знайшлі шмат «трупаў» стартапаў: некаторыя зламаліся на тым, што ў іх быў самавываз, нехта не здолеў прабіць «крытычную масу карыстальнікаў» — карацей, купа чужых памылак. Мы іх вывучылі і вырашылі некаторыя пытанні па-свойму, пачалі рабіць дызайн-канцэпты і збіраць каманду.

Усяго зараз у стартапе 12 чалавек з улікам бухгалтара, юрыста і «сябра, які ўклаўся грашыма». Але актыўна і пастаянна над праектам працуе 6 чалавек.

— Не ўсе працуюць фултайм. Усё ж такі амаль цалкам самі фінансуем гэты праект, таму вельмі асцярожныя з бюджэтам, — тлумачыць наш суразмоўца.

«Прадукт у нас няпросты (самі не чакалі). Трэба вырашыць праблему курыцы і яйка»

Першая версія аплікацыі была гатовая ў снежні 2024 года. Са снежня па сакавік мы тэставалі: набывалі рэкламу, прыводзілі «кухні», апытвалі, размаўлялі, зноў тэставалі — за гэты час «кухні» прыгатавалі для карыстальнікаў 60 замоў.

Зараз фаза тэставання ўжо завершана, каманда рыхтуецца да вялікага запуску.

— Праблема ў тым, што нам трэба пераадолець крытычную масу карыстальнікаў. Прадукт у нас вельмі няпросты (самі не чакалі). Трэба вырашыць класічную праблему курыцы і яйка: з аднаго боку, да нас прыходзяць «кухні», але ім патрэбныя замовы; а з іншага боку, прыходзяць карыстальнікі — і ім патрэбныя «кухні», якія выстаўлялі б стравы ў меню.

З невялікім бюджэтам складана запусціць гэтую «хвалю», таму мы звязваемся з буйнымі паблікамі, спрабуем дамовіцца, каб пра нас напісалі.

Зараз у каманды пяць «кухань», якія чакаюць вялікі запуск, каб пачаць прапаноўваць свае меню для карыстальнікаў.

— Але наш план — сабраць мінімум трыццаць «кухань» у Мінску: тады выбар страў будзе большым, і карыстальнікі не будуць сыходзіць.

https://shlp.by/

Алесь лічыць, што з прыцягненнем «кухань» могуць дапамагчы і самі карыстальнікі: яны раскажуць сваім бацькам, родным і сябрам пра наш праект — а тыя далучацца, калі захочуць. Наш суразмоўца ўпэўнены, што для некаторых — гэта шанец змяніць сваё жыццё да лепшага.

Ён таксама заклікае экспатаў за мяжой распавесці пра наш праект сваім блізкім, якія засталіся ў Беларусі.

— Можа, яны сумуюць па дзецях, якія з’ехалі, ім самотна — а з дапамогай нашага праекта яны змогуць адчуць сваю значнасць для іншых.

«Мы ўклалі каля $40 тысяч і бясконцую колькасць працы»

У праект мы ўклалі каля 40 тысяч даляраў. Алесь тлумачыць: гэта ў асноўным заробкі каманды (самім сабе кофаўндэры, зразумела, заробкі не плацяць) і маркетынг падчас тэставання.

— Але галоўнае, што мы ўклалі — бясконцую колькасць гадзін працы. І фаўндэры, і каманда нібыта аддалі частку сябе праекту, у спадзеве, што ўсё атрымаецца, нягледзячы на жудасную статыстыку «смерцяў» стартапаў, — кажа наш суразмоўца.

Гаворачы пра планы, Алесь яшчэ раз падкрэслівае, што іх галоўная мэта — «прабіць мяжу „крытычнай масы карыстальнікаў“ у Мінску і выйсці на кропку бясстратнасці». Так яны змогуць плаціць заробкі камандзе без прыцягнення знешніх інвестыцый і развіваць прадукт у Беларусі.

— А далей — як атрымаецца. Магчыма, мы зможам пашырыцца і на іншыя рынкі, але тут вельмі шмат юрыдычных нюансаў для кожнага канкрэтнага рынку.

«З юрыдычнага пункту гледжання Беларусь — адна з самых „зручных“ краін»

На пытанне, чаму стартап запускаецца ў Беларусі, Алесь адзначае, што з юрыдычнага пункту гледжання гэта адна з самых «зручных» краін для іх праекту.

— «Кухні» адкрываюць самазанятасць, і ў пераліку відаў дзейнасці ёсць «рэалізацыя спажыўцам гатовай кулінарнай прадукцыі».

Мы кансультаваліся з юрыстамі — і зразумелі, што гэта ўсё, што ім спатрэбіцца. Адкрыць (ці закрыць) самазанятасць — гэта каля 10 хвілін онлайн, і раз у месяц плаціць 10% падатку з даходу — і ўсё.

Ёсць яшчэ адна важная прычына, кажа наш суразмоўца: «Мы самі з Беларусі — ведаем, як тут усё ўладкована, разумеем мясцовыя мемы і жарты, і з улікам абмежаванага бюджэту гэты запуск адчуваецца як больш просты з пункту гледжання разумення мясцовага маркетынгу і блізкасці культурнага коду».

Алесь дадае, што для «кухань» на платформе распрацаваны ўнутраныя правілы, якія яны абавязаны выконваць. Інструкцыі патрабуюць ад «кухні» рабіць фота перад пачаткам гатавання, насіць спецыяльныя шапачкі, мець асобныя нажы і дошкі для мяса, рыбы і іншых прадуктаў і таму падобнае.

— У нас «кухні» самастойна дастаўляюць свае замовы па зручнай для іх зоне дастаўкі — гэтак жа, як робіць мая мама. Калі ёсць асабісты кантакт, калі «кухня» ведае чалавека, якому яна прыносіць ежу — яна пачынае гатаваць нават лепш, чым для сваёй уласнай сям'і. Гэта як калі б прыходзілі госці — толькі «кухня» сама адносіць ежу гасцям.

Мая мама, напрыклад, раней гатавала мне так, як звычайна гэта робяць мамы ў сям'і. А калі пачала гатаваць для іншых людзей, адказнасць моцна ўзрасла: з’явіліся і спецыяльная шапачка для гатавання, і пальчаткі (калі трэба), і фартух, і асобныя нажы, і дошкі для сырога мяса  і шмат усяго. На яе кухні зараз стэрыльнасць, як у аперацыйнай — здаецца, не ў кожным рэстаране можна ўбачыць такое.

Выйшла справаздача пра стартапы і інвестыцыі ў Еўропе. У Беларусі ўсё сумна
Выйшла справаздача пра стартапы і інвестыцыі ў Еўропе. У Беларусі ўсё сумна
Па тэме
Выйшла справаздача пра стартапы і інвестыцыі ў Еўропе. У Беларусі ўсё сумна

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

ці не закатуюць такі праект санэпідэмшчыкі?

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
0

Думаю, до первого отравления.
А оно может случиться совсем не из-за нарушения санитарных норм при готовке, а например неправильное последующее хранение или персональная непереносимость продуктов.
Увезут в инфекционку с п*носом, там спросят что ел, он скажет что доставку оттуда-то, и всё чао буратины.
Так что ребята, искренне желаю успехов проекту, но лучше прикройте тылы для санэпидема.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

Так и есть. За отравление надо будет найти виновных и их найдут. Общепит вещь весьма стремная.

0

Домашним кондитерам и кулинарам в Беларуси разрешили продавать свою продукцию на рынках. Это следует из постановления Совета Министров от 14 июня 2018 года №452

Нет, но могут дать штраф платформе или тому кто готовит, если будут нарушения.

6

Добрый вечер, я Алесь из SHLP 😊
На нашей платформе люди регистрируются как самозанятые, выбирая специальный вид деятельности. Благодаря этому домашние Кухни (те, кто готовит) не подпадают под обязательные проверки санэпидема.
Но при этом, конечно, Кухни всё равно обязаны соблюдать правила безопасной готовки — мы много пишем об этом внутри платформы и подробно объясняем, как всё делать правильно.

Мы стремимся к тому, чтобы Кухни готовили даже безопаснее, чем общепит, и при этом «вход» в профессию остаётся достаточно простым — благодаря текущим условиям для самозанятых.

0

Удачи. Пусть все получится

Anonymous
Anonymous
1

На лого у вас SHLP, для Беларуси не супер удобное для произношения, а на сайте в футере нашёл русскоязычную версию-«ШЛЮП», это неидеально на мой вкус, но уже лучше. Представьте как люди рекомендуют друг другу приложение SHLP, буквально сядьте и разыграйте по ролям как в школе на английском.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

Главное - быть готовым к законодательным изменениям в части самозанятых. Есть информация, что самозанятых и ИП будут выщемливать, чтобы занимали вакасии на заводах и коммунальных предприятиях. Поскольку, насильно погнать пока не готовы, то единственный путь для них - вставлять палки в колеса самозанятым и ИП.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

врятли такое будет, экспорт в рашку падает - а значит им надо те, кто платил налоги и покрывал убыточные госпредприятия

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

Экспорт падает потому, что он дорог сейчас. Если же зарплату довести до прожиточного минимума, то можно еще протянуть некоторое время

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

да ну, там уже новая инновационная модель - содержать тюрьмы за счет пенсионеров(их пенсия на баланс учереждения будет идти)

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

"Затраты можно снижать всегда"
Коммендант лагеря

1

Все же авторы не учли ошибки предыдущих. Самая главная это начинать с написания софта.
Нужно сначала продавать по телефону и мессенджерам, а рекламу через лендинги и локальную наружную. А уже после того как спрос подтвержденн, делать софт. Софт тут - это просто оптимизация.
В любом случае желаю успехов.

0

Ваша проблема курицы и яйца при отсутствии хорошего бюджета на маркетинг решается "вручную". То есть вам надо пойти и найти кухни и клиентов самим, пример: идёте в кулинарное училище и расклеиваете объявления мол привет бедные студенты, можете подработать у нас, договариваетесь с ректоратом и даёте пару презентаций, опционально можно предложить оценивать преподавателям работу студентов по отзывам в приложении и тп. С клиентами тоже нужно подумать в ключе а-ля кому будет интересно, наобум можно придумать продавать еду всяким отделочникам и плиточникам сразу в больших количествах в каких нибудь новостройках, времени и возможности готовить у них нет а еду из ресторана они заказывать не будут и в большой концентрации обитают в новых районах главное заявить о себе, написать на форумы где есть потенциальные клиенты, дать объявления, попробовать запустить тестово рекламу(просто пример с потолка). Вам правильно сказали уже что сначала надо продать а потом уже делать приложение. Надеюсь у вас все сложится, главное перестаньте думать как разработчики и начинайте думать как бизнес

p.s. название и правда будет трудно продавать
p. p. s. если будет нужен devops на парт тайм пингуйте

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 красавіка 2025, 14:07

0

Можно подумать в строну расширения системы на доставку любой еды, а домашню оставить как допольнительную маркетинговую фичу. Но тут вопрос к конкуренцией с Яндек Едой и д.р. доставкам. Возможно фича с домашней едой даст доп лидов, что бы расти.
Думаю что будут вопросы к контролем качества и стабильностью от домашних кухонь. По факту на предприятиях где готовят твориться адище, и нужен постоянный надсмотр и котроль тогда получается что-то экономически выгодное и стабильное по качеству.
Вторая проблема это большая команда. Возможно того спроса который можно достичь только в домашней еде не будет достаточно что бы получить выручку покрывающую затраты на команду и вцелом окупаемость всех процессов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 красавіка 2025, 23:40

0

Если кухни сами доставляют еду заказчикам - это прямой контакт. Кто им потом мешает работать мимо "кассы" (сервиса)? Ставка только на разнообразие кухонь?