Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Выйшла справаздача пра стартапы і інвестыцыі ў Еўропе. У Беларусі ўсё сумна

Кампанія Dealroom, якая збірае і аналізуе інфармацыю пра стартапы і інвестараў, выпусціла свежы даклад пра стартап-экасістэму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

5 каментарыяў

Беларусь дзякуючы Flo, які ў ліпені прыцягнуў €182 млн, увайшла ў топ-3 краін, чые стартапы паднялі больш за ўсіх на позніх стадыях. Раўнд Flo (разам з украінскім сэрвісам Creatio) стаў найбуйнейшым у рэгіёне ў мінулым годзе.

Таксама ў 2024-м Flo стаў «аднарогам». Акрамя яго, у клубе кампаній, ацэненых у $1 млрд і больш, адзначаны Pandadoc, а таксама EPAM і Wargaming. Сумарна яны атрымалі ў 2024 годзе $375 млн. У спісе стартапаў, якія могуць у бліжэйшы час атрымаць такі статус, прадстаўнікоў Беларусі няма.

Прадказальна, Беларусі няма і сярод краін, якія дэманструюць найвышэйшыя тэмпы росту стартап-экасістэмы з 2020 года. Лідзіруюць у гэтым спісе Літва, Сербія і Латвія.

У справаздачы прыведзены схемы з «аднарогамі» рэгіёна, чые былыя супрацоўнікі заснавалі ўласныя стартапы. Так, выхадцы з EPAM ёсць сярод заснавальнікаў Pandadoc, Banuba, фармацэўтычнага сэрвісу Liki24 (Украіна) і распрацоўшчыка казуальных гульняў Originalgames (Эстонія).

У EPAM і Wargaming больш за палову штату базуецца ўнутры разгледжанага рэгіёна. У Flo — крыху менш за палову, каля чвэрці — у Pandadoc. Цікава, што ўсе краіны  пры згадванні на інфаграфіках суправаджаюцца значком іх сцяга — акрамя Беларусі: яна ўсюды пазначаная без сцяга.

У цэлым у 2024 годзе кампаніі рэгіёна прыцягнулі €2,3 млрд венчурных інвестыцый, што на €200 млн больш, чым у 2023 годзе (+9%). З гэтай сумы €764 млн прыйшлося на раннія стадыі (перад/пасеўныя, Series A), €703 млн — на стадыі Series B/C, і €818 млн — на познія стадыі. Даследчыкі зафіксавалі 76 экзітаў — на 20 больш, чым у 2023 годзе.

Найбольш прыбытковыя галіны рэгіёна — карпаратыўнае ПЗ, ШІ і фінтэх. Нягледзячы на поспехі, ён сутыкаецца з праблемамі маштабавання: каля паловы кампаній пераехалі — пераважна ў ЗША — для доступу да глабальных рынкаў. Аўтары даклада лічаць, што недахоп позніх інвестыцый і няроўнае развіццё, асабліва ў сферы deeptech, могуць запаволіць далейшы рост мясцовай стартап-экасістэмы.

Кампанія выплаціць $35 млн за незаконны збор дадзеных пра карыстальніц Flo
Кампанія выплаціць $3,5 млн за незаконны збор дадзеных пра карыстальніц Flo
Па тэме
Кампанія выплаціць $3,5 млн за незаконны збор дадзеных пра карыстальніц Flo
OpenAI правяла найбуйнейшы прыватны інвестраўнд у гісторыі
OpenAI правяла найбуйнейшы прыватны інвестраўнд у гісторыі
Па тэме
OpenAI правяла найбуйнейшы прыватны інвестраўнд у гісторыі
Найбуйнейшы інвестар EPAM прадаў акцыі амаль на $1 млрд
Найбуйнейшы інвестар EPAM прадаў акцыі амаль на $1 млрд
Па тэме
Найбуйнейшы інвестар EPAM прадаў акцыі амаль на $1 млрд
Чытайце таксама
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы
2 каментарыя
«Пакажыце грошы»: тэхнатрэнды 2026 года па версіі венчурных фондаў
«Пакажыце грошы»: тэхнатрэнды 2026 года па версіі венчурных фондаў
«Пакажыце грошы»: тэхнатрэнды 2026 года па версіі венчурных фондаў
Інжынер Google адмовіўся ад грын-карты і працы ў ЗША дзеля сваёй справы ў Еўропе
Інжынер Google адмовіўся ад грын-карты і працы ў ЗША дзеля сваёй справы ў Еўропе
Інжынер Google адмовіўся ад грын-карты і працы ў ЗША дзеля сваёй справы ў Еўропе
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Вкладываемся в новые сорта картошки

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Вышел отчёт о количестве пройденных шагов в единицу времени. У людей в гипсе всё грустно.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Ага. Только вот и Flo, и Pandadoc уже ж как бы и не. Т.е. по факту по нулям вообще

Пользователь отредактировал комментарий 2 апреля 2025, 15:45

0

дэвбай, дзякуй за беларускую мову!
мы гэта заўважаем і шануем!
🙏

Anonymous
Anonymous
0

Предсказуемо, Беларуси нет и среди стран, которые демонстрируют самые высокие темпы роста стартап-экосистемы с 2020 года.

Так и Польша в лидерах с конца, рядом с Беларусью в этом показателе. Диктатуры нет, санкций нет, а поди ж ты, замыкает десятку лидеров среди 11 стран центральной и восточной Европы (Беларусь 11).

Что, предсказания забыли сделать? :)

Умеют же информацию местные редакторки подать. :)

ПС а если пересчитать на душу населения, то и по остальным показателям Польша где то на задворках ...