Play Store запатрабуе ад праграм кнопку скаргі на АІ-кантэнт
Google запатрабуе ад распрацоўшчыкаў генератыўнага АІ функцыі скаргі на кантэнт, які ствараюць нейрасеткі, або магчымасці адзначыць непрымальны матэрыял.

Кампанія заявіла, што яе палітыка ў дачыненні да АІ-кантэнту распаўсюджваецца на чат-ботаў, праграмы з выявамі, якія генеруе штучны інтэлект, і праграмы, якія ствараюць галасавы або відэакантэнт з рэальнымі людзьмі з дапамогай АІ.
Новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на праграмы, якія выкарыстоўваюць АІ толькі для кароткага пераказу матэрыялаў, напрыклад, кніг, і сэрвісы для павышэння прадукцыйнасці, напрыклад, складання чарнавікоў для лістоў у электроннай пошце.
Прыкладамі непрымальных АІ-матэрыялаў кампанія назвала дыпфэйкі сэксуальнага характару без згоды выяўленай асобы, запісы рэальных людзей, якія выкарыстоўваюцца для махлярства, ілжывы перадвыбарны кантэнт, які ўводзіць у зман.
У сваёй заяве Google прызнала, што генератыўны АІ «з’яўляецца катэгорыяй праграм, якая хутка развіваецца», і кампанія можа перагледзець сваю палітыку ў галіне АІ па меры далейшага развіцця тэхналогіі.
Карыстальнікі павінны мець магчымасць паскардзіцца, не выходзячы з праграмы. Патрабаванне набудзе моц 31 студзеня 2024 года.
Акрамя новых правілаў АІ-кантэнту Google таксама пашырае палітыку дазволаў на выкарыстанне фота- і відэаматэрыялаў у Play Store, абмяжоўваючы доступ праграм да даных.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.