Playtika афіцыйна ліквідуе бізнэс у Беларусі

Інфармацыя аб ліквідацыі беларускай юрыдычнай асобы «Плэйтыка Бел» з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

14 каментарыяў

Афіцыйна працэдура ліквідацыі кампаніі была запушчаная пры канцы красавіка. Рашэнне было прынятае ўласнікам.

Між тым на афіцыйным сайце Playtika Беларусь усё яшчэ фігуруе ў пераліку лакацый, дзе ёсць офісы кампаніі. Таксама «Плэйтыка Бел» усё яшчэ лічыцца сярод рэзідэнтаў ПВТ. 

Пра сыход з Беларусі ізраільскай геймдэў-кампаніі Playtika стала вядома яшчэ ў студзені. Першапачаткова, паводле слоў супрацоўнікаў, планавалася, што беларуская каманда дапрацуе да канца лютага.

Пазней топ-менеджмент кампаніі скарэктаваў планы. Супрацоўнікам паведамілі, што апошні працоўны дзень для ўсіх, хто застанецца ў Беларусі — 30 красавіка. Пасля гэтай даты доступу да карпаратыўных рэсурсаў з Беларусі не будзе.

Зрэшты, фізічны офіс у Мінску быў закрыты для большасці супрацоўнікаў ужо ад пачатку сакавіка. Як расказала адная з крыніц, у лютым «са многімі інжынерамі завяршылі працоўныя адносіны, выплацілі ім заробак і гадавы бонус». 

Колькі супрацоўнікаў мінскага офіса было звольнена, а колькі працягвае працаваць, але ўжо ў іншых лакацыях, невядома. 

Анонс закрыцця офіса ў Мінску супаў з новым раўндам глабальных скарачэнняў у Playtika. Медыя паведамлялі, што скароцяць 300-400 супрацоўнікаў у розных лакацыях. Каманда ў Мінску чакала, што працу можа страціць да 50% офіса (каля 150 чалавек). 

Рэлакантам, паводле інфармацыі крыніц, кампанія яшчэ вясной прапанавала добрыя бонусы — але з адтэрміноўкай.

Напрыклад, рэлакантам, якія адпрацуюць у кампаніі да канца лета 2024, абяцаюць выплаціць бонус у памеры 4 заробкаў. А тыя, хто адпрацуе да канца красавіка 2025 года, атрымаюць пры канцы бонус у памеры 8 заробкаў.

Офіс распрацоўкі Playtika ў Мінску быў адкрыты ў 2012 годзе. На піку ў кампаніі працавала больш за 600 чалавек (пры канцы 2021 года). Мінскі офіс уваходзіў у топ-20 самых буйных ІТ-кампаній у Беларусі.

У квартальных справаздачах Playtika апошнімі гадамі Беларусь фігуравала сярод фактараў рызыкі. У фінансавай справаздачнасці за мінулы год Playtika згадала Беларусь у пераліку рызык, «звязаных з міжнароднымі аперацыямі і ўласнасцю».

Вінаватае «бяздумнае найманне»? Чаму геймдэў пачаў 2024 з жорсткіх чыстак
Па тэме
Вінаватае «бяздумнае найманне»? Чаму геймдэў пачаў 2024 з жорсткіх чыстак
Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык
Па тэме
Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык
Сотрудники Apalon: минский офис закроют, всех уволят
По теме
Сотрудники Apalon: минский офис закроют, всех уволят
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Па тэме
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023

Читать на dev.by