Playtika купіла долю ў турэцкай геймдэў-кампаніі

Playtika набыла мінарытарную долю ў турэцкім распрацоўшчыку мабільных гульняў Ace Games. Сума ўгоды склала $25 млн.

Пакінуць каментарый

Ace Games заснаваў у 2020 годзе і ўзначальвае Хакан Бас, кафаўндар студыі Peak Games, якая была прададзеная за $1,8 млрд. Разам з ім Ace Games кіруюць выхадцы з Dream Games і Playrix.

Сярод найбольш вядомых праектаў студыі — казуальная галаваломка Fiona’s Farm, у якой трэба ўладкаваць ферму.

Гендырэктар Playtika Роберт Антокал назваў укладанне ў Ace важным звяном у рэалізацыі інвестыцыйнай стратэгіі сваёй кампаніі. Ён дадаў, што дзякуючы яе экспертызе яны змогуць зрабіць прадукты Ace яшчэ лепшымі.


Читать на dev.by