Playtika звальняе 610 чалавек — 15% штату
Playtika звольніць 610 супрацоўнікаў, піша Calcalistech. Цяпер штат ізраільскай геймдэў-кампаніі налічвае 4100 чалавек, то-бок «пад нож» патрапіць каля 15%.
Пра тое, што ў кампаніі плануюцца звальненні, выданне паведамляла на мінулым тыдні. Гендырэктар Playtika Роберт Антокал пацвердзіў інфармацыю ва ўчорашнім электронным лісце да супрацоўнікаў.
Ён адзначыў, што рашэнне развітацца з выдатнымі і таленавітымі калегамі і сябрамі далося яму нялёгка, але з улікам цяперашняй абстаноўкі яно неабходнае для дабрабыту кампаніі. Кампанія мае стаць больш гнуткай, эфектыўнай, крэатыўнай і працаваць з велізарным энтузіязмам на карысць сваіх карыстальнікаў.
Для гэтага Playtika аптымізуе каманды і пераразмяркую супрацоўнікаў, спыніць непрыярытэтныя карпаратыўныя ініцыятывы і будзе рацыяналізаваць выдаткі. Акрамя таго, кампанія спыніць тры гульні. Паводле даных Calcalistech, гэта MergeStories, DiceLife і Ghost Detective.
Гэта ўжо другі раўнд звальненняў у Playtika за апошні год. У маі кампанія звольніла 250 чалавек з офісаў у Лос-Анджэлесе, Манрэалі і Лондане. Гульні, якія там распрацоўваліся, былі закрытыя, частку дзейнасці перанеслі ў штаб-кватэру ў Ізраілі.
На мінулым тыдні стала вядома, што французскі фонд Joffre Capital адмовіўся ад куплі 25,5% долі ў кампаніі. На момант абмеркавання ўгоды ў чэрвені Playtika каштавала $8,5 млрд. Яна выйшла на біржу ў студзені 2021 года з ацэнкай $11,1 млрд. У панядзелак яе рынкавая капіталізацыя складала $3,1 млрд.
Читать на dev.by