Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кепскія навіны для тых, хто не любіць галасавыя паведамленні: праз 5 гадоў праца будзе будавацца на іх

Праз 5 гадоў на рынак працы пачнуць выходзіць першыя прадстаўнікі пакалення Альфа — гэта тыя, хто нарадзіўся пасля 2010 года. І яны могуць не пазнаць, што такое працоўная перапіска з начальствам па емэйлу: замест лістоў будуць войсы, замест клавіятуры — мікрафон. Так лічаць даследчыкі Лонданскай школы эканомікі (LSE) і спецыялісты кампаніі Jabra.

8 каментарыяў

Па іх прагнозах, ужо да 2028 года галасавы ШІ цалкам зменіць тое, як мы працуем, і стане базай. Замест таго, каб гадзінамі падбіраць не занадта афіцыйны і не занадта панібрацкі тон для ліста, супрацоўнікі проста будуць гаварыць у тэлефон ці ноўтбук, і калі вельмі трэба — выкарыстоўваць пальцы, каб падправіць расшыфраваны тэкст.

Пераход да голасу, на думку даследчыкаў, натуральны: вусная гаворка бліжэй, чым тэкст, да таго, як мы думаем — «хутка, ітэратыўна, размоўна». Гэта не толькі пра зручнасць і прадуктыўнасць, але і пра крэатыў: лепшыя ідэі часта прыходзяць не за працоўным сталом, і цяпер не трэба іх запісваць уручную. Таксама галасавыя тэхналогіі робяць працу даступнейшай, напрыклад, для бацькоў: калі заняты рукі, гаварыць нашмат прасцей, чым друкаваць.

Але не ўсе эксперты падзяляюць аптымізм LSE. Некаторыя лічаць, што войсы ніколі цалкам не заменяць емэйлы, таму што прабегчы вачыма па тэксце ўсё ж хутчэй, чым слухаць галасавое. Хаця згаджаюцца, што дыктоўка можа замяніць сам працэс уводу тэксту. Іншымі словамі, лісты застануцца, а клавіятуры — не.

Іншыя эксперты папярэджваюць аб пабочных эфектах кшталту размытай адказнасці і падсправаздачнасці без тэкставай расшыфроўкі галасавых паведамленняў. З часам можа быць складана знайсці патрэбную інфармацыю ці пацвердзіць, хто і што сказаў. Акрамя таго, голас патрабуе рэдактуры: каб гучаць зразумела, часта прыходзіцца перазапісваць, вычышчаць паўзы, «эээ» і адцягненыя думкі. Для людзей з акцэнтам ці з парушэннямі маўлення гэта можа стаць дадатковай нагрузкай.

ШІ генеруе «працоўнае смецце» якое псуе прадуктыўнасць і адносіны паміж калегамі
ШІ генеруе «працоўнае смецце», якое псуе прадуктыўнасць і адносіны паміж калегамі
Па тэме
ШІ генеруе «працоўнае смецце», якое псуе прадуктыўнасць і адносіны паміж калегамі
OpenAI абнавіла галасавы ШІ для бізнесу: каштуе танней гучыць больш натуральна
OpenAI абнавіла галасавы ШІ для бізнесу: каштуе танней, гучыць больш натуральна
Па тэме
OpenAI абнавіла галасавы ШІ для бізнесу: каштуе танней, гучыць больш натуральна
Чытайце таксама
OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках
OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках
OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках
«Я глыбока шкадую»: ШІ-агент Google сцёр цвёрды дыск карыстальніка і выбачыўся
«Я глыбока шкадую»: ШІ-агент Google сцёр цвёрды дыск карыстальніка і выбачыўся
«Я глыбока шкадую»: ШІ-агент Google сцёр цвёрды дыск карыстальніка і выбачыўся
5 каментарыяў
Mistral выпусціла цэлы дзясятак ШІ-мадэляў для ўсяго: ад дронаў да смартфонаў
Mistral выпусціла цэлы дзясятак ШІ-мадэляў для ўсяго: ад дронаў да смартфонаў
Mistral выпусціла цэлы дзясятак ШІ-мадэляў для ўсяго: ад дронаў да смартфонаў
Тры гады з ШІ: бізнес дагэтуль не разумее, як атрымаць з яго карысць
Тры гады з ШІ: бізнес дагэтуль не разумее, як атрымаць з яго карысць
Тры гады з ШІ: бізнес дагэтуль не разумее, як атрымаць з яго карысць

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Поколение Альфа не любит ни разговаривать, ни голосовые сообщения. Им всегда проще писать. Во всех тестах, анализах и прочих исследованиях подтверждается, что это поколение предпочитает переписку.
Как в эту реальность вписывается вместо писем будут войсы, вместо клавиатуры — микрофон?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Рилсы с видео, как печатают текст ?

0

Как можно сравнивать потребление контента и общение?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 лістапада 2025, 15:24

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
2

какая-то отборная чушь.

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
2

не будет

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Голосовые - это к иксам и бумерам. Может ещё к какой-то части миллениалов. Альфа и зумеры никогда не пользуются голосовухами и терпеть не могут их получать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 лістапада 2025, 18:50

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Кстати да. Знаю двух любителей голосовых сообщений - один за 50, другой за 60. Молодежь в большинстве даже общения голосом по возможности избегает.

0

Ну так возглавьте тренд — сделайте посты и комментарии к ним голосовыми. А уж как удобно искать старую инфу среди голосовых