Амаль палова моладзі аддала б перавагу жыць у свеце без інтэрнэту

Брытанскі інстытут стандартаў правёў апытанне сярод мясцовай моладзі ва ўзросце ад 16 да 21 года на тэму сучасных тэхналогій. Высветлілася, што каля паловы з прыкладна 1300 рэспандэнтаў выбралі б свет, у якім няма інтэрнэту. Прыблізна 70% апытаных адзначаюць пагаршэнне самаадчування пасля выкарыстання сацсетак.

5 каментарыяў

50% рэспандэнтаў падтрымалі б «лічбавую каменданцкую гадзіну» — гэта значыць, каб ім абмяжоўвалі доступ да пэўных аплікацый і сайтаў пасля 22:00. 46% аддалі б перавагу правесці маладосць у свеце, дзе інтэрнэт увогуле адсутнічае.

Чвэрць рэспандэнтаў праводзіць у сацсетках ад 4 гадзін у дзень. З іх 42% прызналіся, што хлусяць бацькам пра тое, што робяць у сетцы.

42% апытаных хоць бы раз хлусілі пра свой узрост у інтэрнэце, 40% мелі фэйкавыя акаўнты, а 27% увогуле стваралі сабе іншую асобу. Тры чвэрці сталі часцей карыстацца сацсеткамі падчас пандэміі, а 68% лічаць, што сядзенне ў інтэрнэце шкодзіць іх псіхіцы. Гэта значыць, адзначаюць эксперты, людзі ўсведамляюць, як сацсеткі ўплываюць на іх, і чакаюць дзеянняў ад кампаній-распрацоўшчыкаў.

Тым часам улады Вялікабрытаніі разглядаюць магчымасць абавязковага адключэння некаторых аплікацый, напрыклад TikTok і Instagram, на пэўныя перыяды часу. Але эксперты адзначаюць, што адна толькі каменданцкая гадзіна не абароніць дзяцей ад непажаданага кантэнту ў сетцы — патрэбныя дадатковыя меры.

Крамянёвая даліна ганялася за моладдзю, але болей не. У тым ліку праз ШІ
Па тэме
Крамянёвая даліна ганялася за моладдзю, але болей не. У тым ліку праз ШІ

Читать на dev.by