Амаль у паловы карпаратыў, у 30% — нічога, а аліўе вельмі важны. Як айцішнікі рыхтуюцца да сустрэчы НГ
Мы спыталі чытачоў пра вынікі года. Адказалі 350 чалавек. Як яны адзначаюць надыход 2025-га — на працы і дома?
Класічны від цімбілдзінгу (або, наадварот, дэстроінгу) — карпаратыў — чакае (хоць, напэўна, усё ўжо адбылося) 44% апытаных. Амаль чвэрць айцішнікаў разлічвала на падарункі: прысмакі, алкаголь, мерч. Кожны восьмы па-даросламу чакаў прэмію. Кожны сёмы па-дзіцячаму не падазраваў, што яму рыхтуе працадаўца. І амаль 30% з веданнем жыцця канстатавалі: нічога.
«Іншае» — гэта часцяком навагоднія вакацыі. А ў адной кампаніі гэта снежаньскі адвент-каляндар з актыўнасцямі: самы актыўны атрымлівае падарунак.
Некалькі чалавек падзяліліся памерам чаканай прэміі.
Такім чынам, колькі чакаюць айцішнікі на свята:
— Гадавая прэмія адпавядае акладу;
— Такая самая, як і заробак.
— 17 400 злотых;
— 11 500 еўра;
— 13-я зарплата;
— 80 BYN;
— 2000$;
— 50% зп;
— 1200$;
— Прэмія = 1 зп;
— Аклад;
— Эквівалент месячнай зп;
— 500 у. а.;
— 1,5-2 месячныя зп;
— 25-50% акладу;
— 0,5 ад зп;
— 500$;
— 700EUR;
— У маім выпадку $4200.
Самі айцішнікі таксама будуць траціцца на падарункі. Каля траціны плануе ўпісацца ў 100-300 долараў. Кожны 13-ы ўкладзецца ў 50 баксаў, кожны сёмы наогул не лічыць патрэбным дарыць навагоднія падарункі. Але ёсць і такія, хто грошай не шкадуе. Так, кожны 15-ы патраціць больш за 1000 долараў.
Уласна навагоднюю ноч большасць нашых чытачоў плануе прабавіць дома, з блізкімі. 5% скарыстаюцца прывілеем і адправяцца ў госці да родных, а яшчэ 5% сустрэнуць НГ у падарожжы. Амаль столькі ж будуць працаваць (сумны смайлік). Зрэшты, тусіць з сябрамі таксама будуць.
А вось яшчэ варыянты, сумныя і не вельмі:
— Рэстаран;
— Ніяк. PoE2 або Stalker;
— Буду спаць;
— Буду дома адзін;
— Закапанэ;
— Калі не атрымаецца сустрэцца з сяброўкай, пашпацырую па горадзе, пазавісаю ў сеціве ў любімых лямпавых чатах і пайду спаць пасля поўначы;
— Не збіраюся адзначаць, у Ізраілі гэта не выходныя дні;
— Дома, адзін;
— Бадай што сам-адзін;
— Я ў дэкрэтным, буду спаць;
— Ніяк, у адзіноце;
— На лыжах у Альпах;
— Адзін у эміграцыі.
І нарэшце традыцыі. Выяўляецца, паесці аліўе для нашых чытачоў гэтак жа важна, як і загадаць жаданні. Важнейшыя толькі падарункі. А вось жывая ялінка і феерверкі маюць значэнне толькі для кожнага чацвёртага-пятага апытанага. Увогуле, прагматыкі перамагаюць рамантыкаў. Зрэшты, амаль для 8% айцішнікаў у навагоднюю ноч па-ранейшаму важны выступ палітыкаў на экране.
А вось як яшчэ забаўляюцца айцішнікі ў святочную ноч:
— Спаліць і выпіць жаданне;
— Проста збірацца сям’ёй;
— Рабіць 2 салаты: аліўе БЕЗ бульбы і рысавы з крабавымі палкамі (БЕЗ рысу);
— За сямейным сталом. Самае чаканае — уражанні ад падарункаў, якія ўручаюцца ўсім адразу пасля наступлення НГ.
— Ялінка, падарункі, рыба на вячэру, калядныя філмы («Грынч», «Палярны экспрэс», «Адзін дома»).
— Ідзём з дзіцем глядзець салют.
— У першыя дні года пішам спіс жаданняў/фантазій на год і глядзім, ці ажыццявіліся жаданні з мінулага года. Цікава, што не менш за 50% спраўджваюцца.
— Сумесная вячэра, сумесны прагляд фільмаў — нічога незвычайнага.
— З феерверкамі на пляжы.
— Мы глядзім фотаальбомы старыя ў дзядуляў з бабулямі.
— Абавязкова разам, нават калі раскіданыя па розных краінах: цяпер адзначаем па двух часавых паясах.
— Ужо два гады НГ сустракаем на балконе, назіраючы за феерверкамі ва ўсім горадзе.
— Успамінаць добрым словам год, які сыходзіць, заўсёды згадаць, што было прыемнага ў годзе. І загадаць жаданне на наступны год.
— Праводзім «Таемнага Санту» з сябрамі.
Читать на dev.by