Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Што прасілі на Новы год айцішнікі ў дзяцінстве: настальгічная падборка

Спыталі нашых чытачоў, якіх падарункаў яны чакалі ў дзяцінстве на Новы год, і якія дораць цяпер сваім дзецям або маленькім сваякам (пачытайце, можа, якая-небудзь з ідэй вам прыдасца).

5 каментарыяў
Што прасілі на Новы год айцішнікі ў дзяцінстве: настальгічная падборка

Спыталі нашых чытачоў, якіх падарункаў яны чакалі ў дзяцінстве на Новы год, і якія дораць цяпер сваім дзецям або маленькім сваякам (пачытайце, можа, якая-небудзь з ідэй вам прыдасца).

Картрыджы для Dendy

Я любіў картрыджы для Dendy з новымі гульнямі, усю ноч заліпаў. Любіў TMNT (Teenage Mutant Ninja Turtles — заўв.dev.by), Battletoads, Double Dragon. Было некалькі частак Robocop, разнастайныя гонкі і, вядома, Batman. Прайшло 15 гадоў, а мне ўсё гэтак жа дораць гульні, толькі сур’ёзнейшыя, для PlayStation 5 або Xbox-а.

Плямешкам дару тое, што яны пішуць у пажаданнях для Дзеда Мароза. Напрыклад, летась гэта быў асабісты сейф, цацачны, з кодам, і лялька з «Халоднага сэрца». Усё па іх інтарэсах.

Наборы Lego

Рос у 90-х, заўжды марыў пра Lego. Было некалькі набораў: нейкія арыгінальныя, нейкія кітайскія Enlighten — канструктары, сумяшчальныя з Lego, але з дэталямі з пластыку горшай якасці, яны амаль ніколі не адпавядалі колерам на ўпакоўцы. Але заўжды хацелася яшчэ!

Самае страшнае, што вытворцы Lego маглі зрабіць з гаманцамі нашых бацькоў, — гэта класці ва ўпакоўку маляўнічыя каталогі з актуальнымі серыямі сваіх канструктараў. Я ведаў напамяць усе наборы і марыў пра іх, заказваў на Новы год і, вядома ж, не заўсёды атрымліваў.

Мара пра ровар, якая спраўдзілася ўжо ў дарослым веку

Марыла ў дзяцінстве пра ровар, але так яго і не атрымала. Ужо калі была дарослай, расказала тату. Ён вельмі здзівіўся і сказаў, што яму шкада, што ён не ведаў пра маё жаданне і кожны год ламаў галаву, што ж падарыць.

Ці ажыццявіла я сваю мару ў дарослым веку? Вядома!

Больш за тое, мая дачка дагэтуль піша лісты Дзеду Марозу і расказвае мне пра іх змест, каб мне было прасцей. Хоць ёй ужо 25. 

Мандарыны і месяцаход

Майму сыну 8 гадоў, ён дагэтуль верыць у Дзеда Мароза. Таму будзе новы тэлефон ад Дзеда Мароза і шыншыла ад мамы. І вальер да яе, які каштуе як пяць шыншыл. Карацей, я патрапіла (смяецца).

У нас у дзяцінстве ўсё было прасцей: мандарыны і месяцаход, выдатная была цацка. Яшчэ і падводная лодка потым з’явілася. Але калі я была ў бабулі ў Севастопалі, яна ў мяне сплыла ў бок Турцыі і не вярнулася.

Жэлацінкі і дзіцячыя энцыклапедыі

Я прасіла жэлацінкі і кніжку «Я пазнаю свет», прычым жэлацінкі былі асноўнымі! Мне здаецца, мы ўсе жылі не вельмі багата, раз прасілі на Новы год лясныя арэхі, жэлацін і кіндар-сюрпрыз. Але, можа, у гэтым і сэнс, што цяпер дзецям дораць зусім іншае.

Напрыклад, я дару ім кніжкі. А дачцэ знаёмай цяпер майструю рэактыўны ранец з кардону. Але ёй 3 гады, яна непераборлівая.

Фламастары замест «Барбі-русалкі»

На кожны Новы Год я прасіла адное і тое ж — альбом для малявання і фламастары, бо разумела, у сям'і інжынера і настаўніцы грошай не зашмат. Але ў глыбіні душы я заўжды хацела «цяжарную Барбі» або «Барбі-русалку». 

Свайму малодшаму кузэну я дарыла тое, што ён сам мне заказваў: цацкі, а потым, калі падрос, увесь цыкл кніг «Песня лёду і полымя». Цяпер лічу за лепшае дарыць яму грошы.

Нематэрыяльныя жаданні

Наогул у дзяцінстве я марыла, каб я часцей бачыла маму і каб яна ачуняла (так як яна была пастаянна ў бальніцах і на працы). І каб тата працаваў на нармальнай працы, якая яму падабаецца, а не на хуткай, а ў мяне з’явіліся нармальныя сябры і не было цкавання. Але Дзед Мароз, відаць, выконвае толькі матэрыяльныя жаданні.

А з такога звычайнага — кнігі і рэчы для малявання, ну, мне, уласна, заўсёды іх і дарылі. 

Знаёмым дробным я дару… Ды ў бацькоў іх пытаюся звычайна, чаго не стае, або пытаюся памеры адзення і дару ім прышпільныя шмоткі — з дыназаўрамі або аднарогамі. Або нейкія цацкі для самаразвіцця, напрыклад, набор для раскопак з малатком і пэндзлікам, дзе трэба дыназаўра раскопваць.

Спартыўны набор замест прыстаўкі

Я нават не магу нічога ўспомніць, калі шчыра, з падарункаў. Толькі памятаю, што аднойчы я прасіў на Новы год прыстаўку ці нешта накшталт таго. А мне, нягледзячы на тое, што грошы былі, падарылі ідыёцкі спартыўны набор: кола з дзвюма ручкамі, з якім па падлозе катаешся, каб прэс пампаваць, і кола, на якое становішся і круцішся ў розныя бакі. Затое потым я дарыў ім плазму і айфоны з айпадамі.

«Равем на Мінскім моры». Айцішнікі пра тое што дапамагала вывозіць 2022
«Равем на Мінскім моры». Айцішнікі пра тое, што дапамагала вывозіць 2022
Па тэме
«Равем на Мінскім моры». Айцішнікі пра тое, што дапамагала вывозіць 2022

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-3

А я в детстве просила долгих лет жизни и здоровья нашему любимому Президенту. И 20 лет мое желание каждый год исполняется. Надеюсь в наступающем году все будет так же как и в прошлом.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 снежня 2022, 15:12

Anonymous
Anonymous
0

Хотелось бы чтобы новый 2023 год, был хотя бы капельку лучше чем ушедшие 2020-2022 года... Не очень хочется что бы 2023 был таким же как 2022...

PS. А я просил близким...

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

у нас каждый год трудее чем прошлый но лучше чем будущий

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
0

Зато коммуналка на 100 евро ниже.
Чем не повод для радости?
Целую соточку могли бы отдать капиталистам, а оп - и вот она! И так - каждый месяц.
Ну разве ж то не праздник?

0

👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎👎 шиншила и другие животные это не игрушки