Пакуль усе тэхнагіганты падаюць, акцыі IBM па выніках года ў плюсе
NASDAQ завяршае 2022 год з найгоршым паказчыкам ад 2008-га. Як адзначае CNBC, інфляцыя, павышэнне працэнтных ставак і іншыя эканамічныя абставіны прымушаюць інвестараў рабіць выбар на карысць больш дарослых і менш валацільных кампаній, якія бачацца ўстойлівейшымі да рэцэсіі. Адной з такіх стала 111-гадовая IBM.
NASDAQ завяршае 2022 год з найгоршым паказчыкам ад 2008-га. Як адзначае CNBC, інфляцыя, павышэнне працэнтных ставак і іншыя эканамічныя абставіны прымушаюць інвестараў рабіць выбар на карысць больш дарослых і менш валацільных кампаній, якія бачацца ўстойлівейшымі да рэцэсіі. Адной з такіх стала 111-гадовая IBM.
Больш за ўсё па меры адкрыцця эканомікі пацярпелі тыя кампаніі, якія больш за ўсё квітнелі падчас пандэміі. Сярод тэхналагічных кампаній з рынкавай капіталізацыяй ад $50 млрд IBM стала толькі адной з дзвюх, чые акцыі пры канцы года выраслі адносна цаны, з якой пачыналі год.
Да закрыцця таргоў у мінулую пятніцу прырост у IBM склаў 6%. Другая кампанія — VMware: яе каштоўныя паперы за год падаражэлі на 5%. У маі яна пагадзілася на паглынанне чыпмэйкерам Broadcom за $61 млрд.
Чипмейкер Broadcom покупает VMware за $61 млрд — крупнейшая сделка в отрасли
Пакуль Apple, Meta, Amazon і Tesla падаюць, інвестараў прыцягваюць стабільнейшыя кампаніі ў энергетыцы, напрыклад, Exxon Mobil, медыцыне, напрыклад Merck, і прамысловасці, накшталт Northrop Grumman і Lockheed Martin.
Акцыі Tesla абрынуліся, але вінаваты не толькі Маск: пакутуе ўвесь рынак электракараў
Аналітыкі адзначаюць, што акцыі IBM таргуюцца значна вышэй за гістарычныя значэнні, і раяць не прадаваць.
Хаця рост IBM не дасягае двухзначных паказчыкаў, а летась кампанія аддзяліла адзін з бізнэсаў і пазбавілася такім парадкам 90 тысяч супрацоўнікаў, свабодны грашовы паток у яе па выніках мінулага квартала склаў $752 млн — +25% год да года. Таксама кампанія выплаціла $1,5 млрд дывідэндаў. Выручка і прыбытак за трэці квартал перасягнулі чаканні аналітыкаў, а пазней IBM павысіла гадавы прагноз па выручцы.
Калі некалькі гадоў таму эксперты не раілі рабіць вялікіх укладанняў у IBM, то іх меркаванне змянілася пасля паглынання Red Hat за $34 млрд. Цяпер кампанія працягвае паспяхова развіваць воблачны кірунак. Таксама буйной крыніцай даходу для «блакітнага гіганта» з’яўляецца кансалтынг — ён дае траціну выручкі. Важнай падзеяй сёлета стаў анонс z16 — першага мэйнфрэйма IBM для штучнага інтэлекту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.