Пакупнікі новых iPhone скардзяцца, што яны імгненна драпаюцца

Карыстальнікі новенькіх iPhone 17 скардзяцца, што смартфоны вельмі хутка перастаюць выглядаць, як новенькія. Людзі гадзінамі чакалі каля крамаў, але з расчараваннем выявілі, што гаджэты на паліцах ужо былі пакрытыя драпінамі, паспеўшы прастаяць на іх толькі некалькі гадзін.

Пакінуць каментарый

Журналісты Bloomberg наведалі крамы Apple ў Ганконгу, Шанхаі і Лондане. Па іх словах, асабліва схільнымі да праблемы аказаліся сінія варыяцыі iPhone 17 Pro і Pro Max, а таксама чорны iPhone Air. Пры гэтым кампанія сцвярджала, што корпус навінак больш устойлівы да драпін.

Маштаб праблемы пакуль незразумелы. Apple на просьбы даць каментар не адказвае.

Карыстальнікі пачалі дзяліцца фотаздымкамі пашкоджанняў у сацсетках. У кітайскай Weibo адпаведны хэштэг усяго за паўдня набраў больш за 40 млн праглядаў.

Нягледзячы на гэта гаджэты разлятаюцца як гарачыя піражкі. Тэрміны чакання Pro-версій у азіяцкіх краінах ужо дасягаюць 4 тыдняў.

Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air
Па тэме
Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air

Читать на dev.by