Дыпломы паліцэяльных школ могуць перастаць прымаць для пацверджання ведаў польскай мовы?
Урад Польшчы можа ўскладніць для замежнікаў умовы атрымання рэзідэнцтва ЕС. Гаворка ідзе пра змяненне пераліку дакументаў, якія пацвярджаюць веданне польскай мовы, заўважыў канал Dzik Pic.
На пачатку верасня ўрад Польшчы паказаў праект аб унясенні змен у некаторыя законы «з мэтай ліквідацыі парушэнняў у візавай сістэме Польшчы».
Спецыялістка па рэлакацыі Кацярына Чэхаўская ў сваім канале @katerelokate звярнула ўвагу на адзін важны нюанс. А менавіта — урад прапаноўвае выключыць пункт аб тым, што пацвярджэннем ведаў польскай для замежніка, які прэтэндуе на рэзідэнцтва ЕС, можа служыць пасведчанне аб заканчэнні паліцэяльнай школы.
— Гэта катастрофа. Бо ўяўляеце, колькі цяпер людзей вучыцца, каб не здаваць моўнага экзамену? А ў колькіх ужо ёсць гэты дыплом, і яны спадзяюцца падавацца на карту рэзідэнта/грамадзянства без праблем. Спадзяюся, што паліцэяльную школу пакінуць у якасці пацверджання, пакуль гэта толькі праект, — напісала Кацярына Чэхаўская.
Тым не менш яна параіла карыстальнікам, што «калі ў вас ёсць дакументы для грамадзянства/карты рэзідэнта ЕС — не зацягвайце. Рабіце цяпер, інакш можа так выйсці, што будзе позна, і трэба будзе здаваць экзамен потым».
Пакуль праект закона плануецца прыняць (або не прыняць) у IV квартале гэтага года.
На пачатку гэтага года ўжо ўзнікалі размовы, што сертыфікат аб заканчэнні паліцэялкі нібыта не вызваляе ад здачы экзамену па польскай мове. Падрабязней пра гэта можна пачытаць тут.
Читать на dev.by