Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Поўная лухта: экс-топ Google пра ідэю аб тым, што ШІ створыць новыя працоўныя месцы. Кажа, СЕО таксама выправяцца прэч

Хоць некаторыя даследаванні ўказваюць на тое, што генератыўны ШІ дасягнуў мяжы і нават пачаў запавольвацца ў развіцці, тэхналогія становіцца ўсё разумнейшай — і небяспечнейшай для людзей. Калі ў 2022 годзе ChatGPT быў проста балбатлівай цацкай для лістоў і чатаў, то сёння ён замяняе цэлыя аддзелы. Некаторыя кампаніі нават не абцяжарваюцца «аптымізацыяй» — проста звальняюць супрацоўнікаў і ставяць ШІ на іх месца, эканомячы мільёны.

Пакінуць каментарый

CEO Salesforce Марк Беніёф нядаўна прызнаўся, што да паловы задач у кампаніі ўжо робіць ШІ. А Microsoft вылічыла 40 прафесій, якія хутка будуць аўтаматызаваны — ад рэдактараў і радыё-дыджэяў да вэб-распрацоўшчыкаў. Многія топ-менеджары кажуць, што з-за тэхналогіі частка прафесій, хутчэй за ўсё, састарэе, але разам з тым могуць з’явіцца і новыя працоўныя месцы.

Былы дырэктар па развіцці бізнесу Google X Мо Гаўдат з гэтым катэгарычна не згодны і лічыць, што ШІ заменіць людзей амаль паўсюль. У інтэрв’ю падкасту Diary of a CEO ён назваў ідэю аб тым, што ШІ створыць працоўныя месцы для людзей, «стопрацэнтнай лухтой».

Ён прывёў прыклад свайго ШІ-стартапа Emma.love, у якім алпікацыю зрабілі трое распрацоўшчыкаў, хоць раней на такую задачу спатрэбілася б больш за 350 чалавек. Па меркаванні Гаўдата, «агульны ШІ будзе лепшы за людзей ва ўсім, уключаючы гендырэктараў. Настане час, калі большасць некампетэнтных кіраўнікоў будуць заменены».

Кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэй лічыць, што ШІ знішчыць палову офісных пасад пачатковага ўзроўню. Гаўдат лічыць гэта непазбежным, але мяркуе, што ў свеце, якім кіруе ШІ, не абавязкова наступіць катастрофа для людзей.

«Мы не створаны для таго, каб прачынацца кожную раніцу і пахаць 20 гадзін у суткі. Гэта капіталістычная хлусня», — адзначае Гаўдат.

Адно з рашэнняў на выпадак, калі ШІ пазбавіць людзей працоўных месцаў, — безумоўны базавы даход. Гэта канцэпцыя сацпадтрымкі, пры якой дзяржава рэгулярна выплачвае кожнаму чалавеку пэўную суму на асноўныя патрэбы. Гаўдат адзначае, што ў гэтай ідэі ёсць недахопы. Напрыклад, яна ўразлівая перад «прагай улады, сквапнасцю і эга», бо ўсе гэтыя інструменты рызыкуюць апынуцца пад кіраваннем «дурных лідараў». Падобную думку выказваў Ілан Маск, сцвярджаючы, што ШІ забярэ ў нас працу і ператворыць працу ў неабавязковае хобі.

Заснавальнік Y Combinator расказаў як не прайграць сваю працу ШІ
Заснавальнік Y Combinator расказаў, як не прайграць сваю працу ШІ
Па тэме
Заснавальнік Y Combinator расказаў, як не прайграць сваю працу ШІ
Microsoft назвала прафесіі якія найбольш пацерпяць ад ШІ
Microsoft назвала прафесіі, якія найбольш пацерпяць ад ШІ
Па тэме
Microsoft назвала прафесіі, якія найбольш пацерпяць ад ШІ
Кампаніі якія ўкаранялі ШІ для эканоміі цяпер марнуюць купу грошай каб выпраўляць яго памылкі
Кампаніі, якія ўкаранялі ШІ для эканоміі, цяпер марнуюць купу грошай, каб выпраўляць яго памылкі
Па тэме
Кампаніі, якія ўкаранялі ШІ для эканоміі, цяпер марнуюць купу грошай, каб выпраўляць яго памылкі
Чытайце таксама
10+ сертификаций Coursera, которые помогут улучшить резюме и повысить зарплату
10+ сертификаций Coursera, которые помогут улучшить резюме и повысить зарплату
10+ сертификаций Coursera, которые помогут улучшить резюме и повысить зарплату
Бюджетный способ прокачать навыки и повысить зарплату — это профессиональный сертификат от Google, IBM или крупного зарубежного университета. На Coursera как раз можно найти десятки полезных обучающих программ по машинному обучению, проджект-менеджменту и не только. Собрали 10+ сертификаций, которые будут выигрышно смотреться в резюме как новичка, так и опытного специалиста.
Дизайн, VR и интернет вещей: 10 доступных онлайн-курсов от Google, Amazon и других гигантов
Дизайн, VR и интернет вещей: 10 доступных онлайн-курсов от Google, Amazon и других гигантов
Дизайн, VR и интернет вещей: 10 доступных онлайн-курсов от Google, Amazon и других гигантов
На платформе Coursera можно найти сотни курсов от крупных корпораций, включая Google, Amazon и HubSpot. Это отличная возможность начать новую карьеру, повысить квалификацию и просто получить плюс в профессиональную карму. Мы собрали 10 программ от ИТ-компаний, которые помогут освоить машинное обучение, UX-дизайн, продакт-менеджмент, кибербезопасность и многое другое.
Приложение Трампа Truth Social заблокировано в Google Play
Приложение Трампа Truth Social заблокировано в Google Play
Приложение Трампа Truth Social заблокировано в Google Play
Google обновила дизайн поисковика. Похоже, зря
Google обновила дизайн поисковика. Похоже, зря
Google обновила дизайн поисковика. Похоже, зря
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.