«Поўны правал»: цэтлікі канфідэнцыйнасці топ-праграм Google Play выявіліся несапраўднымі
Даследчыкі Mozilla выявілі праблемы ў маркіроўцы бяспекі даных Google. Для гэтага яны вывучылі топ-40 праграм Google Play.
Выявілася, што прапанаваная распрацоўшчыкамі інфармацыя пра канфідэнцыйнасць не адпавядае іх палітыцы ў праграмах. Цэтлікі канфідэнцыйнасці праграм маюць аблудныя разыходжанні ў 80% выпадкаў. У 40% праграм з выбаркі ёсць сур’ёзныя неадпаведнасці, толькі 6 з 40 праграм атрымалі добрую адзнаку ад даследчыкаў.
Кіраўніца праекта *privacy not included Джэн Калтрыдэр назвала «поўным правалам» цэтлікі канфідэнцыйнасці. Даследнікі лічаць, што механізмы Google не дапамагаюць усвядомленаму выбару спажыўца, а кампанія здымае з сябе адказнасць за праверку інфармацыі. Напрыклад, часта адсутнічае інфармацыя пра абмен данымі з пастаўшчыкамі паслуг, а фармулёўкі ўводзяць карыстальнікаў у зман.
Читать на dev.by