Палова+ айцішнікаў з Беларусі незадаволеныя заробкамі. Усё горш, ніж паўгода таму

Спыталіся ў айцішнікаў, ці задаволеныя тыя сваім заробкам. Выявілася, што большасць — не. 

37 каментарыяў

Паўдзельнічалі 1500+ ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы, 34% — сеньёры. 47% спецыялістаў працуюць у аўтсорсе. 50% айцішнікаў працуюць у Беларусі.

Падрабязней пра ўдзельнікаў
  • Developer (software engineer) — 48,0%
  • QA Specialist — 11,8%
  • Team Lead/Tech Lead — 5,6%
  • QA Automation Engineer — 4,6%
  • DevOps Engineer — 3,9%
  • Project Manager — 3,6% 
  • Business Analyst — 3,4% 
  • HR Specialist/Recruiter — 2,1%
  • Marketing Specialist — 1,7% 
  • Designer — 1,4% 
  • Data Scientist — 1,4% 
  • C-Level — 1,1%
  • Architect — 1,0%
  • DataBase/Administrator — 0,9% 
  • Product Manager/Product Owner — 0,8% 
  • Support Specialist — 0,8% 
  • UI/UX Designer — 0,8%
  • System Administrator — 0,8% 
  • Account Manager — 0,7% 
  • Resource Manager — 0,6% 
  • Delivery Manager — 0,5%
  • Copywriter — 0,3%
  • System Analyst — 0,3%
  • PR Specialist/Manager — 0,1% 
  • Technical Writer — 0,1%
  • Іншае — 2,9%

Прафесійны ўзровень

  • Middle — 40,0%
  • Senior — 34%
  •  Lead — 13,8% 
  • Junior — 9,2% 
  • С-узровень — 1,8%
  • N/A — 1% 
  • Іншы — 0,2%

Толькі 43,4% рэспандэнтаў задаволеныя сваім цяперашнім заробкам. Паўгода таму па выніках аналагічнага анкетавання задаволеных было больш — 49%

З усіх айцішнікаў, каго задавальняе заробак, каля 40% — сеньёры, каля 35% — мідлы. Больш як палова зарабляе ад 2 да 5 тысяч долараў, у 20 рэспандэнтаў заробак ад 9 тысяч долараў і вышэйшы. 5,5% айцішнікаў, задаволеных заробкам, атрымліваюць ад 500 да 1000 долараў. 

Амаль 57% рэспандэнтаў не задаволеныя сваім заробкам. З іх 17% лічаць, што мусяць зарабляць на 20% больш. Гэта самая вялікая катэгорыя айцішнікаў сярод незадаволеных заробкам. Амаль палова з іх — мідлы. Каля 40% — супрацоўнікі буйных кампаній (1000+ чалавек). Больш як палова зарабляе ад 1 да 3 тысяч долараў (чыстымі).

5,5% лічаць, што іх заробак мусіць быць большым на 50-100% (амаль такі ж працэнт быў паўгода таму). Большасць (60%+) атрымліваюць да 1,5 тысяч долараў. У некалькіх рэспандэнтаў з гэтай катэгорыі айцішнікаў заробак вагаецца ў межах 3,5-4,2 тысячы долараў.

Каля 40 рэспандэнтаў (2,3%) мяркуюць, што ім нават пераплачваюць (паўгода таму — 1,9%). Большасць — сеньёры. Больш як палова зарабляе ад 4 да 10 тысяч долараў на месяц.

Заробкі па лакацыях

Паглядзелі колькі задаволеных/незадаволеных заробкамі спецыялістаў жыве і працуе ў Беларусі і найпапулярнейшых лакацыях для рэлакейту — Польшча, Грузія, Літва.

Найбольшы адсотак айцішнікаў, задаволеных заробкамі, — сярод спецыялістаў, якія жывуць у Грузіі (52,3%), найніжэйшы — сярод спецыялістаў, якія працуюць у Літве (36,9%)

За паўгода працэнт такіх спецыялістаў скараціўся ва ўсіх лакацыях.  Айцішнікі, якія жывуць у Грузіі, па выніках мінулага анкетавання таксама лідзіравалі паводле долі станоўчых адказаў, але іх было больш — 58,3%. У Літве таксама было больш задаволеных заробкам — 43,4%

Што тычыцца айцішнікаў, якія працуюць у Беларусі, то сваімі даходамі задаволены толькі 41%. Паўгода таму іх было 50%+.

Кожнаму дзясятаму айцішніку замарозілі заробак — і не толькі ў Беларусі
Па тэме
Кожнаму дзясятаму айцішніку замарозілі заробак — і не толькі ў Беларусі
Параўноўваем заробкі айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Літве ды іншых краінах
Па тэме
Параўноўваем заробкі айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Літве ды іншых краінах
Айцішнікаў з заробкам 10+ тысяч рублёў значна паменела
Па тэме
Айцішнікаў з заробкам 10+ тысяч рублёў значна паменела
Літоўскі Wargaming лідзіруе па заробках за снежань. Колькі плацяць у іншых офісах
Па тэме
Літоўскі Wargaming лідзіруе па заробках за снежань. Колькі плацяць у іншых офісах
Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там
Па тэме
Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там


Читать на dev.by