Польшча мяняе закон пра іншаземцаў. Можа, для Blue card нарэшце дазволяць ІП

Канкрэтыкі пакуль няшмат, але змены могуць быць істотнымі.

20 каментарыяў

Яшчэ восенню 2021 года Еўрапарламент і Рада ЕС прынялі дырэктыву 2021/1883 «аб умовах уезду і пражывання грамадзян трэціх краін для выканання работы высокай кваліфікацыі», а таксама некаторыя іншыя НПА. 

Польшча мелася імплементаваць гэтыя нормы ў сваё заканадаўства да 18 лістапада 2023 года. І вось першы зрух: выйшаў праект змен у закон «Пра замежнікаў». Канкрэтыкі пакуль няшмат, але змены будуць відавочна істотнымі.

Dzik Pic разам са спецыялісткай пу міграцыйных пытаннях Дар’яй Грышановіч расказаў, чаго чакаць замежнікам у красавіку-чэрвені 2024-га (такая прыблізная дата рэалізацыі змяненняў).

Электронная падача на ДНЖ

Цяпер прынята падаваць заявы ў папяровай форме пры асабістай яўцы ў ваяводскае ўпраўленне, а плануецца — толькі ў электроннай форме з дапамогай анлайн-сэрвісу «MOS».

Што праўда, у праекце пазначана, што захаваецца «элемент асабістага візіту» (добра, калі толькі для адбіткаў).

Падаўжэнне дзеяння праязных дакументаў

Гэта закране замежнікаў, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай у Польшчы. Цяпер такі дакумент дзейнічае год, але можна чакаць падаўжэння да трох.

Штамп пра падачу на дазвол на жыхарства заменяць сертыфікатам

Цяпер іншаземец, які падаецца на дазвол на жыхарства, атрымлівае штамп у дакумент, які пацвярджае асобу. Замест яго хочуць увесці zaświadczenie. 

Шмат новага для ўладальнікаў Blue card

1. Магчымасць адкрываць ІП.

Мабыць, самы доўгачаканы пункт для айцішнікаў — права на вядзенне бізнэсу на тых жа падставах, што і грамадзяне Польшчы. А гэта значыць — права на адкрыццё ІП, якое стала яшчэ больш актуальным пасля закрыцця праграмы «Poland. Business Harbour».

Што губляюць айцішнікі праз блакаванне праграмы PBH. Разбіраліся
Па тэме
Што губляюць айцішнікі праз блакаванне праграмы PBH. Разбіраліся

2. Паскарэнне прыняцця дэцызіі.

Праект мае на ўвазе, што рашэнне пра выдачу ДНЖ для ўладальнікаў Blue card мае быць прынятае на працягу 30 дзён. Цяпер гэты тэрмін па законе складае 60 дзён, але на практыцы чакаць можна гадамі, асабліва ва Уроцлаве.

3. Увядзенне новых паняццяў і змяненне ўжо існых.

Польшча плануе канкрэтызаваць некаторыя размытыя паняцці, напрыклад, «высокая прафесійная кваліфікацыя», «доўгатэрміновая і кароткатэрміновая мабільнасці». 

4. Спрашчэнне пераезду ў іншую краіну ЕС.

У планах — дазволіць уладальнікам «блакітнай карты» ЕС працаваць не больш за 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду на тэрыторыі іншых краін ЕС без лішніх працэдур і дазволаў.

«Очень жаль, теперь только рабочие». Как айтишники не успели податься на PBH до закрытия
По теме
«Очень жаль, теперь только рабочие». Как айтишники не успели податься на PBH до закрытия
Почему программу PBH поставили на паузу — объяснил польский МИД
По теме
Почему программу PBH поставили на паузу — объяснил польский МИД

Читать на dev.by