Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Польшча пачала расследаванне ў дачыненні да OpenAI

Польскія рэгулятары расследуюць скаргу на OpenAI, у якой чат-бота ChatGPT амерыканскай кампаніі абвінавачваюць у парушэнні GDPR — еўрапейскага закона пра абарону персанальных даных, паведамляе Reuters.

Пакінуць каментарый

«Справа тычыцца парушэння многіх палажэнняў абароны персанальных даных, таму мы папросім OpenAI адказаць на шэраг пытанняў», — адзначыў кіраўнік польскага ўпраўлення абароны персанальных даных Польшчы (UODO) Ян Новак.

Паводле слоў арганізацыі, чалавек, які падаў скаргу на OpenAI (яго імя не раскрываецца), абвінаваціў яе ў тым, што тая не выпраўляе лжывай інфармацыі, якую пра яго генеруе ChatGPT. Таксама ён не змог высветліць, якія яго персанальныя даныя апрацоўвала кампанія, а адказы, якія ён атрымаў ад яе на свае пытанні, былі няпэўнымі і ўводзілі ў зман.

Акрамя гэтага, ужо мінімум другі групавы пазоў супраць OpenAI за парушэнне законаў у сферы абароны прыватнасці разглядаецца федэральным судом у Сан-Францыска.

ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
Па тэме
ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.