У Польшчы тэрміновае пасяджэнне па бяспецы. Пішуць пра падзенне ракет
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі склікаў тэрміновую нараду Камітэта нацыянальнай бяспекі ў сувязі з «крызіснай сітуацыяй».
Гэта адбылося на тле паведамленняў пра падзенне дзвюх ракет у вёсцы Пшэводаве Люблінскага ваяводства (крыніца радыё ZET). Паводле інфармацыі радыё ZET, загінулі два чалавекі. Афіцыйных пацверджанняў пакуль няма.
«Я заклікаю вас пакуль не публікаваць непацверджанай інфармацыі, мы будзем яе каментаваць пасля пасяджэння, якое адбудзецца зараз», — заявіў прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.
15 лістапада пад ракетны ўдар патрапіла Львоўская вобласць Украіны, якая мяжуе з Польшчай.
Вынікі экстраннай нарады
UPD. Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер пацвердзіў гібель двух чалавек у выніку выбуху ў Польшчы, але не ўдакладніў прычыны выбуху.
«У сувязі з узніклай сітуацыяй запушчаныя прадугледжаныя ў такім выпадку працэдуры, у тым ліку вырашана павысіць боегатоўнасць некаторыя вайсковых падраздзяленняў на тэрыторыі Польшчы, а таксама іншых службаў на тэрыторыі нашай краіны», — сказаў Пётр Мюлер.
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Сявера дадаў, што пасля размовы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам улады краіны «абмяркоўваюць магчымасць запусціць кансультацыі ў рамках 4-га артыкула [Паўночнаатлантычнай дамовы]».
Читать на dev.by