Польшча павышае консульскі збор за візу для беларусаў (але не ўсіх)
1 студзеня 2025 года павышаецца консульскі збор за польскую візу для беларусаў — ён складзе не 35, а ўжо 60 еўра. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Адзначаецца, што ад выплаты збору вызваляюцца непаўналетнія, просьбіты гуманітарных віз, грамадзяне, якія атрымліваюць візы на падставе карт паляка, а таксама асобы ва ўзросце да 25 гадоў, якія атрымліваюць візы для наведвання семінараў, канферэнцый, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемстваў, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі.
Рашэнне будзе дзейнічаць да канца 2025 года.
Читать на dev.by