Польшча прыпыніла пропуск фур у «Казловічах». Там чарга
Ад шостай раніцы сабралася 600 фур.
Ад шостай раніцы сабралася 600 фур.
Ад шостай раніцы сабралася 600 фур.
Польскі бок ад 03:00 10 ліпеня не прымае грузавых транспартных сродкаў, якія ідуць з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы», паведамляе тг-канал Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
У выніку за ноч колькасць грузавікоў на выезд вырасла ад 250 да 600.
«Паводле слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль, — піша тг-канал ДМК РБ. — У кірунку Беларусі праз гэты пункт пропуску транспартныя сродкі пакуль ідуць, але значна павольней за звычайнае».
Раней польскае МЗС заяўляла, што разглядае пытанне закрыцця астатніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю ў сувязі з патокам нелегальных мігрантаў. Для грузаў, а не для людзей, на пачатку ліпеня ўдакладніў кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5