Польшча створыць уласную спадарожнікавую сістэму сувязі

Польшча рыхтуецца да запуску ўласнай спадарожнікавай сістэмы, якая забяспечыць ёй незалежную і бяспечную сувязь. Праект будзе фінансавацца за кошт ЕС у рамках Нацыянальнага плана аднаўлення (KPO), паведамляе партал Spider’s Web.

Пакінуць каментарый

З KPO Польшча выдзеліць 2 млрд злотых (каля $550 млн) на куплю 6 сучасных камунікацыйных спадарожнікаў. Таксама ў краіне пабудуюць наземную станцыю для кіравання імі. Гэтыя апараты стануць першымі спадарожнікамі сувязі пад польскім кантролем: гаворка не пра арэнду ці сумесныя праграмы, а пра стварэнне ўласнай касмічнай інфраструктуры.

Спадарожнікі павінны забяспечыць стабільную і абароненую сувязь для дзяржаўных устаноў і арміі, а таксама падтрымаць сістэмы маніторынгу, грамадзянскую абарону, крызіснае кіраванне і абарону крытычнай інфраструктуры. Таксама яны забяспечаць інтэрнэтам рэгіёны, дзе сёння сувязь адсутнічае.

Праект стане ўкладам Польшчы ў еўрапейскую праграму IRIS² — сістэму спадарожнікавай сувязі, якая павінна стаць незалежнай альтэрнатывай камерцыйным праектам накшталт Starlink Ілана Маска.

Да гэтага часу Польшча заставалася на перыферыі касмічнай гонкі, абмяжоўваючыся роляй партнёра ў праектах Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Цяпер сітуацыя мяняецца: шэсць спадарожнікаў, цэнтр апрацоўкі дадзеных і ўдзел у IRIS² становяцца рэальнымі крокамі да тэхналагічнага суверэнітэту краіны. У эпоху, калі космас вызначае эканоміку, бяспеку і палітыку, гэты праект можа вывесці Польшчу ў новую лігу.

Маск напалохаў Еўропу: ЕС шукае замену таннаму Starlink, але ўсё занадта дорага
Па тэме
Маск напалохаў Еўропу: ЕС шукае замену таннаму Starlink, але ўсё занадта дорага
Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх воблачных сэрвісаў праз Трампа
Па тэме
Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх воблачных сэрвісаў праз Трампа

Читать на dev.by