Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Каму ўдалося запісацца на польскую турыстычную візу?

Так далі ці не зялёнае святло польскім турыстычным візам? Кол-цэнтр VFS.Global пацвердзіў журналістам Onliner, што так: візавы цэнтр пачаў прыём дакументаў.

Мы паспрабавалі знайсці тых шчасліўчыкаў, якім удалося запісацца на атрыманне турвізы самастойна або праз пасярэднікаў. Знайшлі аднаго, але ёсць нюансы. Усё яшчэ шукаем! Пішыце ў каментарах, калі гэта вы.

Пакінуць каментарый

У тэлеграм-чаце лоўлі дат на візу — шквал паведамленняў, але шчасліўчыкі, якія здолелі забраніраваць слот, не аб’яўляліся. Шмат хто пісаў, што «не можа прадрацца праз капчу», і яшчэ больш — што «стопарыцца на ўводзе кода МСІ». 

Былі паведамленні, што дат няма. Адзін карыстальнік выклаў відэа з ноўтбука і паказаў магчымыя часовыя слоты на 14 верасня. Ці атрымалася ў выніку запісацца, незразумела — карыстальнік на пытанне іншых удзельнікаў чата не адказаў. 

Чытач devby.io расказаў нам, як спрабаваў знайсці дату: 

— Спачатку было немагчыма прабіцца далей за капчу — проста сядзіш і бесперапынна вырашаеш яе, а далей з’яўляецца паведамленне, што ў іх нейкая памылка. Часам удавалася прабіцца далей — туды, дзе выбіраеш горад падачы, тып візы і г. д. Я бачыў апавяшчэнне пра свабодныя даты, і кнопка «Працягнуць» унізе была актыўная. Далей старонка для ўводу кода МСІ і пашпартных даных — і далей прайсці не ўдавалася. Сайт выдаваў памылку ў сувязі з неадпаведнасцю даных. А пасля некалькіх спроб мяне заблакавалі на 6 гадзін. 

Пра блакаванні на 6, 12 і нават 48 гадзін пісалі і іншыя карыстальнікі.

Дежавю из 2010-х. Как айтишники ловят даты для подачи на PBH в Беларуси
Дежавю из 2010-х. Как айтишники ловят даты для подачи на PBH в Беларуси
По теме
Дежавю из 2010-х. Как айтишники ловят даты для подачи на PBH в Беларуси

У чаце лоўлі дат удзельнікі агучваюць цэны на пасярэдніцкія паслугі. Яны пачынаюцца ад 600 рублёў і даходзяць да 1000.

Наш чытач кажа, што яго ў выніку 4 верасня запісала турагенцтва — за 300 рублёў: 150 ён заплаціў у якасці перадаплаты і яшчэ 150 трэба будзе заплаціць цяпер. Тып візы, які яму патрэбны, — C, але не турыстычная, а дзелавая.

— Перадаплату я зрабіў на пачатку чэрвеня — і ўвесь гэты час чакаў запісу. І якраз сёння напісаў ім, што хачу скасаваць дамову і папрасіць вяртанне перадаплаты. А праз гадзіну яны мне патэлефанавалі і сказалі: «Якраз учора запісалі вас на 11.09 — будзем пакідаць ці скасоўваем?»

Раней нашаму чытачу іншыя пасярэднікі прапаноўвалі хутка знайсці дату на запіс за 700 рублёў — з гарантаваным вынікам. Але ў яго «не было тэрміновасці», таму для сябе ён вызначыў мяжу на паслугі пасярэднікаў у $100. Ён дадае, што турыстычнае агенцтва аформіла з ім дамову, а чэк — электронны, бо аплата праходзіла праз АРІП. 

Таксама наш чытач спрабаваў дамовіцца з візавым цэнтрам — тэлефанаваў і прасіў запісаць яго па тэлефоне, але атрымаў адмову. І тады «напісаў гнеўны ліст у тэхпадтрымку» ВЦ.

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Польшча зноў выдае беларусам турыстычныя візы? Разбіраліся
Польшча зноў выдае беларусам турыстычныя візы? Разбіраліся
Па тэме
Польшча зноў выдае беларусам турыстычныя візы? Разбіраліся
Поговорили с разработчиком скрипта для записи на визу. «Платить за это — как давать взятку ГАИ»
Поговорили с разработчиком скрипта для записи на визу. «Платить за это — как давать взятку ГАИ»
По теме
Поговорили с разработчиком скрипта для записи на визу. «Платить за это — как давать взятку ГАИ»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.