Польскія банкі папярэджваюць пра блакаванне PESEL. Ці напружвацца, ці не?

Банкі ў Польшчы гэтымі днямі рассылаюць апавяшчэнне пра «zastrzeżenie numeru PESEL» (ідэнтыфікацыйнага нумара).

8 каментарыяў

Не панікуйце, гэта не блакаванне рахунку, супакойвае Dzik Pic. Яно патрэбнае, каб абараніцца ад махляроў, якія крадуць асабістыя даныя ахвяры.

Пад блакаваннем тут разумеецца часовае прыпыненне магчымасці выкарыстоўваць PESEL для розных аперацый у Польшчы (як правіла, пасля крадзяжу або ўцечкі асабістых даных). Заблакаваць PESEL можна ў праграме mObywatel або ўжонде. Зняць блакаванне — тамсама. 

Функцыю блакавання ўвялі яшчэ ў лістападзе 2023 года. Дык чаму банкі разаслалі апавяшчэнні пра блакаванне PESEL менавіта цяпер?

Бо ад 1 чэрвеня 2024 года фінансавыя ўстановы (у тым ліку банкі) будуць абавязаныя правяраць, ці заблакаваны нумар PESEL, пры ўкладанні, напрыклад, крэдытнай дамовы або дамовы пазыкі.

Калі пасля 1 чэрвеня выявіцца, што вы заблакавалі свой PESEL, але на вас усё роўна хтосьці ўзяў крэдыт і банк нейкім чынам гэта ўхваліў, то вам не прыйдзецца яго выплачваць.

Так што здымайце блакаванне перад тым, як ісці ў банк або да натарыуса, інакш вам адмовяць ва ўкладанні дамовы.

І яшчэ карысная фіча для людзей з пажылымі сваякамі. Калі чалавек заблакуе свой PESEL, а потым захоча зняць з банка суму, якая ў тры разы перавышае мінімальную заработную плату (то-бок прыкладна 12 700 злотых у 2024 годзе), гэта будзе магчыма толькі праз 12 гадзін.

Такім чынам улады хочуць абараніць, сярод іншага, патэнцыйных ахвяр «аферы з унукамі» (калі бабулі тэлефануюць і просяць грошай, каб вызваліць яе ўнука з непрыемнай сітуацыі).

Абмежаванне вашага нумара PESEL ніякім чынам не перашкодзіць вам зарэгістравацца ў доктара, выпісаць рэцэпт або мець справы з ужондам.


Читать на dev.by