Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей старэйшых за 60 гадоў

Пра гэта паведамляецца на сайце VFS Global.

1 каментарый

Як вынікае з паведамлення, у сістэме рэгістрацыі на падачу дакументаў з’явілася новая катэгорыя — ваяводскае запрашэнне для людзей старэйшых за 60 гадоў. Гаворка вядзецца пра тых, хто плануе падаваць дакументы па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў, зарэгістраваных у ваяводстве.

У візавых цэнтрах VFS Global папярэджваюць, што калі ў часе праверкі рэгістрацыі будзе выяўленая неадпаведнасць названай катэгорыі, дакументаў не прымуць.

Раней візавыя цэнтры Польшчы змянілі правілы верыфікацыі для беларусаў.

Змены закранулі верыфікацыі асобы пры рэгістрацыі анлайн. Каб зарэгістравацца, заяўніку прыйдзецца ўключыць камеру на сваёй прыладзе (смартфоне, камп’ютары). Таксама пры рэгістрацыі неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта.

Візавыя цэнтры Польшчы змянілі правілы верыфікацыі для беларусаў
Па тэме
Візавыя цэнтры Польшчы змянілі правілы верыфікацыі для беларусаў
«Получила через 18 месяцев». Как беларусы пытались ускорить выдачу ВНЖ в Польше
По теме
«Получила через 18 месяцев». Как беларусы пытались ускорить выдачу ВНЖ в Польше
Айцішнік уладкаваўся ў польскую кампанію і паспеў прадаць машыну — але адмова. Прыклад візавага рандаму пасля скасавання PBH
Па тэме
Айцішнік уладкаваўся ў польскую кампанію і паспеў прадаць машыну — але адмова. Прыклад візавага рандаму пасля скасавання PBH
«Отказы — рандомные». Как сделать польскую рабочую визу и ВНЖ с ней
По теме
«Отказы — рандомные». Как сделать польскую рабочую визу и ВНЖ с ней

Читать на dev.by