Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)

Грамадзянам Беларусі абяцаюць вырабіць праязны дакумент (dokument podróży) — альтэрнатыва пашпарту для выезду за мяжу. Працэдура яго атрымання моцна спросціцца ад 1 чэрвеня.

Раней гэтая опцыя была даступная толькі з пастаянным дазволам на жыхарства (або на гуманітарных падставах), цяпер — па сутнасці, усім ахвотным, якія ўжо маюць дазвол на часовае пражыванне.

4 каментарыя

У Польшчы падрыхтаваны законапраект, які дае права замежнікам, што пражываюць у краіне і не маюць сапраўднага пашпарта (згублены, сапсаваны, скончыўся тэрмін дзеяння), ад 1 чэрвеня афармляць праязны дакумент.

Для гэтага іншаземец мусіць пражываць у Польшчы на адной з наступных падстаў:

— часовы дазвол на жыхарства (уключна з гуманітарным);

— сталы дазвол на жыхарства (уключна з картай доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС);

— дадатковая абарона.

Спіс краін, грамадзяне якіх змогуць аформіць праязныя дакументы, абяцаюць апублікаваць пры канцы красавіка асобным распараджэннем кіраўніка МУС. 

Цэніш remote? Паглядзі на прыдатныя вакансіі ў ІТ-кампаніях

Але ўжо ёсць падставы меркаваць, што ў ім апынецца Беларусь. Так, намеснік кіраўніка МУС РП Барташ Градзецкі заявіў, што ад 1 чэрвеня грамадзяне РБ, якія пражываюць у Польшчы, змогуць па спрошчанай працэдуры і бясплатна аформіць праязны дакумент. Пра гэта піша pap.pl.

Праязны дакумент выдаецца тэрмінам на 1 год, звычайная цана яго афармлення — 350 злотых.

Але рэч нават не ў грошах. Цяпер грамадзяне Беларусі, якія маюць часовы дазвол на жыхарства, не могуць прэтэндаваць на праязны дакумент. Новы закон значна спросціць жыццё тым з іх, хто не можа вярнуцца дадому/трапіць у консульства для замены пашпарта.


Читать на dev.by