Карыстальнік 11 гадоў успамінаў пароль ад крыпты. Claude дапамог вярнуць $400 000
Чат-бот дапамог карыстальніку аднавіць доступ да крыптакашалька з біткойнамі, якія ён не мог зняць больш за 11 гадоў праз забыты пароль.
Чат-бот дапамог карыстальніку аднавіць доступ да крыптакашалька з біткойнамі, якія ён не мог зняць больш за 11 гадоў праз забыты пароль.
Чат-бот дапамог карыстальніку аднавіць доступ да крыптакашалька з біткойнамі, якія ён не мог зняць больш за 11 гадоў праз забыты пароль.
Паводле карыстальніка, ён набыў 5 BTC ў 2015 годзе, калі крыптавалюта каштавала каля $250. Пазней ён змяніў пароль ад кашалька і забыў новую камбінацыю. Цяпер гэтыя манеты ацэньваюцца амаль у $400 000.
Для доступу да кашалька яму патрабавалася тры паролі. Два ён памятаў, але трэці знайсці не мог. На працягу доўгага часу карыстальнік спрабаваў аднавіць доступ рознымі спосабамі, у тым метад перабору. Паводле ацэнкі Claude, было праверана каля 3,5 трыльёна магчымых камбінацый, але без выніку.
У выніку мужчына падключыў Claude да пошуку на старым камп’ютары, якім карыстаўся падчас вучобы ў каледжы. У яго таксама была старая мнеманічная фраза, і ён папрасіў ШІ дапамагчы знайсці спосаб выкарыстаць яе для аднаўлення доступу.
Паводле карыстальніка, на гэта спатрэбілася каля васьмі тыдняў. Ён нават ездзіў да бацькоў, каб забраць старыя ўніверсітэцкія сшыткі і ўручную ўводзіў у сістэму «ўсё, што нагадвала пароль ці seed-фразу».
У выніку Claude знайшоў на старым камп’ютары рэзервовую копію кашалька. Яе ўдалося расшыфраваць з дапамогай мнеманічнай фразы, пасля чаго карыстальнік атрымаў доступ да прыватных ключоў.
Зыходзячы з гісторыі транзакцый, біткойны ляжалі без руху з красавіка 2015 года. Забыты пароль выглядаў так: «lol420fuckthePOLICE!*:)». Пасля поспеху карыстальнік жартам абяцаў назваць будучаё дзіцё ў гонар кіраўніка Anthropic Дарыё Амадэя.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Невыдуманные истории, о которых невозможно молчать!