Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Карыстальнік OpenClaw запатрабаваў кампенсацыю за памылкі агента. Вось што з гэтага атрымалася

Наконт адказнасці за памылкі ШІ-агентаў: большасць юзераў проста мірацца з імі і разглядаюць як выдаткі працы з тэхналогіяй, але некаторыя лічаць, што заслугоўваюць кампенсацыю. Стваральнік OpenClaw Пітэр Штайнбергер падзяліўся патрабаваннем аднаго з карыстальнікаў у X.

Пакінуць каментарый

Той хацеў, каб агент зрабіў яму «адчувальную фінансавую дакументацыю», а потым гадзінамі выпраўляў памылкі. Сярод скаргаў пацярпелага — няправільныя лічбы і падлікі, выдуманыя дадзеныя і нестыкоўкі, і ўсё гэта — «у канфідэнцыйных дакументах, дзе прынцыпова важная дакладнасць».

Карыстальнік дадаў, што з-за OpenClaw страціў шмат часу і быў вельмі незадаволены. І таму захацеў вярнуць назад токены, выдаткаваныя падчас сесіі.

OpenClaw — опенсорсны агент, і да таго ж бясплатны. Штайнбергер напісаў, што вярнуў карыстальніку «ўсю заплачаную ім суму», гэта значыць $0.

«Я быў шчодры. Акругліў да нуля», — пажартаваў ён.

Частка каментатараў выказала здагадку, што юзер быў з Еўропы, але Штайнбергер сказаў, што з ЗША. Іншыя адзначылі, што ў многіх юрысдыкцыях сапраўды прадугледжана кампенсацыя шкоды, і ў цэлым такі запыт не пазбаўлены сэнсу. Штайнбергер адказаў на гэта выпіскай з ліцэнзіі агента, у якой прапісана, што да стваральнікаў OpenClaw не могуць прад’яўляцца ніякія падобныя прэтэнзіі.

ЗША і Кітай захліснуў культ OpenClaw
ЗША і Кітай захліснуў культ OpenClaw
Па тэме
ЗША і Кітай захліснуў культ OpenClaw
CEO Nvidia: OpenClaw можа стаць для ШІ тым жа чым Windows стала для ПК
CEO Nvidia: OpenClaw можа стаць для ШІ тым жа, чым Windows стала для ПК 

Чытайце таксама
Аўтар віруснага ШІ-агента прызнаўся, што заліп у вайб-кодынг

«Вайб-кодынг» стаў знявагай — стваральнік OpenClaw

1 каментарый
CEO Nvidia: OpenClaw можа стаць для ШІ тым жа, чым Windows стала для ПК
CEO Nvidia: OpenClaw можа стаць для ШІ тым жа, чым Windows стала для ПК
CEO Nvidia: OpenClaw можа стаць для ШІ тым жа, чым Windows стала для ПК
Карыстальнік OpenClaw запатрабаваў кампенсацыю за памылкі агента. Вось што з гэтага атрымалася
Карыстальнік OpenClaw запатрабаваў кампенсацыю за памылкі агента. Вось што з гэтага атрымалася
Карыстальнік OpenClaw запатрабаваў кампенсацыю за памылкі агента. Вось што з гэтага атрымалася

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.