Карыстальнікі WhatsApp змогуць ствараць АІ-сцікеры паводле апісання
У апошняй бэта-версіі месенджара даследчыкі заўважылі новую функцыю стварэння сцікераў.
Паводле даных WABetaInfo, пры разгортванні клавіятуры з’явілася кнопка «стварыць» на ўкладцы са сцікерамі. Карыстальнік павінен увесці апісанне, затым месенджар прапануе некалькі варыянтаў сцікераў на яго аснове. Кожны сцікер будзе пазначаны ярлыком, што ён згенераваны АІ.
У выпадку, калі сцікер атрымаўся «непрымальным», пра гэта можна будзе паведаміць Meta. Цяпер функцыя даступная абмежаванаму ліку тэсціроўшчыкаў. Найбліжэйшымі тыднямі яна стане агульнадаступнай.
WhatsApp дадаў «кружочкі», як у Telegram
WhatsApp дадаў «кружочкі», як у Telegram
Эксперт знайшоў спосаб блакавання любога акаўнта WhatsApp
Эксперт знайшоў спосаб блакавання любога акаўнта WhatsApp
Пользователи WhatsApp смогут скрывать свои номера в чатах
Пользователи WhatsApp смогут скрывать свои номера в чатах
Читать на dev.by