Ці памятаеце намер уладаў абавязаць паведамляць пра замежныя рахункі? Яны перадумалі

Прынамсі, на дадзеным этапе.

23 каментарыяў

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні законаў у пытаннях падаткаабкладання». Тэкст быў дапрацаваны, паведамляе тэлеграм-канал ведамства. Так, з яго «выключаны абавязак фізічных асоб паведамляць аб наяўнасці рахункаў у замежных банках».

Нагадаем, такі абавязак спачатку прапісалі ў праекце Падатковага кодэкса. Планавалася, што ад 1 студзеня не толькі кампаніі, але і фізічныя асобы маюць на працягу 10 рабочых дзён апавяшчаць падатковую пра адкрыццё або закрыццё «рахунку ў банку і іншай крэдытнай арганізацыі па-за межамі Рэспублікі Беларусь».

Гэтае патрабаванне хацелі ўвесці толькі ў дачыненні да падатковых рэзідэнтаў. Нерэзідэнтам забавязанне не пагражала, «калі атрыманыя з выкарыстаннем такога рахунку даходы не з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання ў Рэспубліцы Беларусь». Цяпер, здаецца, не пагражае і іншым фізічным асобам. Што да арганізацый, у іх такі абавязак быў і застанецца.


Читать на dev.by