Паступіць у ВНУ без іспытаў цяпер можна праз дзіцячы тэхнапарк
Калі раней паступіць у ВНУ без іспытаў маглі толькі пераможцы алімпіяд і выдатнікі некаторых ліцэяў і каледжаў, то цяпер у беларускіх школьнікаў з’явіўся яшчэ адзін спосаб — праз Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Як паведамляе БелТА, у гэтым годзе ён рэкамендаваў да паступлення ў ВНУ і ліцэі без іспытаў амаль 180 школьнікаў.
Кандыдаты павінны адпавядаць некалькім крытэрам. Напрыклад, сярэдні бал атэстата павінен быць не ніжэй за 8.
«Таксама дзіця павінна быць двойчы выпускніком вочных змен Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. І як мінімум адзін раз прайсці навучанне па сваім адукацыйным напрамку ў дыстанцыйнай форме», — дадала намесніца дырэктара тэхнапарка Таццяна Шыбіцкая.
Заяўкі на атрыманне рэкамендацый прымаліся з 24 сакавіка па 15 красавіка. Паступіла 184 заяўкі. З іх 165 датычыліся паступлення ў мінскія ВНУ, 7 — у рэгіянальныя. Астатнія — у ліцэі.
Пасяджэнне назіральнага савета адбылося 6 мая. Адбор прайшлі не ўсе ахвотныя — выдаць рэкамендацыі вырашылі 179 заяўнікам.
Читать на dev.by