Як знайсці працу з дапамогай ChatGPT. Лайфхак ад Марыны Хоміч

Стратэгіі пошуку працы ў эміграцыі.

Ці ведалі вы, чаму адгукацца на вакансіі — дрэнна?

9 каментарыяў

Заснавальніца кампаніі Recrucial у Нідэрландах беларуска Марына Хоміч падрыхтавала анлайн-лекцыю «Кар’ера 2.0. Перазапуск у новай краіне» ў рамках праекта Women’s Question. Сярод чаканай рэфлексіі пра эміграцыю і кар’ерныя цяжкасці ў новай краіне, парад што да «распакавання асобы» і вывучэння рынку працы dev.by выявіў раптоўную (хоць бы пара прывыкнуць) рэкамендацыю — выкарыстоўваць у пошуку працы AI.

Марына Хоміч:
— Не варта недаацэньваць AI. З дапамогай ChatGPT, Gemini і Bing можна атрымаць адказы на многія пытанні. Напрыклад, можна дазнацца зарплатных дыяпазонаў. 

Аднойчы ў рэкрутынгавым агенцтве мы шукалі для адной кампаніі аперацыйнага дырэктара ў Бостане (гэта быў новы для нас рынак і новая спецыялізацыя), і для гэтага меліся прыцаніцца, зразумець зарплатныя дыяпазоны. Я сфармулявала запыты ў ChatGPT. Паралельна нашая рэкруцёрка рабіла аналіз рынку. Выявілася, што ChatGPT даў прыкладна такі ж вынік.

Вось прыклады запытаў ад Марыны Хоміч:

Знайсці галіновыя справаздачы: Hi, I am planning to study the Polish labor market and need up-to-date information, including official statistics and labor market reports. Could you please provide me with the latest available data? Thank you.

Вывучыць асаблівасці мясцовага працоўнага заканадаўства: Hello, I need to study the features of labor legislation in Lithuania, including possible forms of employment, my rights, and how I can protect them. Could you please provide me with the most up-to-date information? Thank you.

Пошук прафесійных сертыфікацый: Hello. I am a financial analyst looking for a job in Poland. What professional courses and certifications can I take to enhance my qualifications?

Калі адказы не задаволяць у поўнай меры, яны могуць стаць адпраўным пунктам у даследаванні тэмы.

А яшчэ рэкруцёрка раіць выкарыстоўваць ChatGPT пры складанні спіса мэтавых пасад. Проста папрасіце нейрасетку падабраць сінонімы да назвы вашай пасады і шукайце вакансіі па іх таксама. Альбо скарміце нейрасетцы сваё рэзюмэ.

— Калі вы не хочаце важдацца з гісторыяй пра свае кампетэнцыі, разбірацца ў сваіх моцных і слабых баках, вы можаце пайсці простым шляхам, — кажа Марына Хоміч. —

загрузіце ў ChatGPT сваё рэзюмэ (ён умее чытаць PDF) і папрасіце яго прапанаваць вам пасады, на якія вы можаце прэтэндаваць.

Напэўна, гэтую параду можна прыкласці яшчэ да аднаго пункта стратплана Марыны па пошуку працы — «складанне спіса мэтавых кампаній». 

А вось і сам план з каментарамі аўтаркі.

Стратэгіі па пошуку працы ад Марыны Хоміч

  • Вывучыць рынак працы;
  • Скласці спіс мэтавых пасад;
  • Скласці спіс мэтавых кампаній;
  • Абнавіць свой LinkedIn (Важна трымаць яго ў актуальным стане, нават калі проста цяпер вы не ў пошуку працы. Ад рэкруцёраў пачнуць прыходзіць прапановы, і вы зможаце ацаніць рынак працы);
  • Пачысціць сацсеткі (раптам там былі хейтарскія выказванні);
  • Адправіць рэзюмэ ў лакальныя рэкрутынгавыя агенцтвы (гэта іх хлеб, яны будуць адпраўляць вам новыя вакансіі, і гэта паскорыць пошук працы);
  • Сябраваць з рэкруцёрамі ў LinkedIn;
  • Сябраваць з патэнцыяльнымі менеджарамі, якія наймаюць (проста адпраўляйце запыт на сяброўства людзям, якія маюць такі жа тайтл, як і ваш бягучы працадаўца. Гэтыя людзі сабе давяраюць больш, чым рэкрутынгаваму аддзелу. Калі вы пазнаёміцеся з імі і спадабаецеся, яны прапануюць вам працу з большай верагоднасцю, чым калі вы будзеце аплаіць праз рэкруцёраў);
  • Пачынаць пошук з менш прыярытэтных кампаній (вы склалі спіс кампаній, куды хочаце патрапіць «у ідэальным ідэале». Але пачынаць пошук трэба не з іх, а з сумежных кампаній — каб патрэніравацца і перамагчы стрэс ад інтэрв’ю ў новай краіне. Пасля 5-10 сумоўяў вы ўжо ведаеце, як сябе паводзіць, і адгукаецеся на вакансію ў мэтавую кампанію);
  • Весці таблічку (Калі пошук працы — гэта таксама праца, важна структураваць інфармацыю: збіраць спасылкі на вакансіі, пазначаць, хто там рэкруцёр, калі вы адправілі рэзюмэ, ці запрасілі вас на сумоўе і г. д. — каб нічога не забыць);
  • Не саромецца «прадаваць» сябе (Вядзіце перамовы ўпэўнена і з усведамленнем уласнай каштоўнасці).

Чаму не варта адгукацца на вакансіі

Марына Хоміч рэкамендуе не адгукацца на вакансіі на сайтах і ў лінкедзіне, а шукаць рэкруцёраў кампаній, якія наймаюць на гэтую пазіцыю (у тым жа лінкедзіне), і адпраўляць ім рэзюмэ з суправаджальным лістом у прыват.  

— Уявіце, — дзеліцца яна сваім вопытам, — за першыя суткі падае 100 водгукаў на кампанію, ніводны з іх не рэлевантны на 100%. Ты глядзіш: лакацыя не пасуе — адразу «не». Вопыт працы ўсяго тры гады — «не».

Ты проста націскаеш «не», «не», «не», нават не ўчытваючыся ў рэзюмэ. 

Але калі суправаджальны ліст прыходзіць у прыват, я яго хоць бы прачытаю. Магчыма, ён пераканае мяне ў тым, што кандыдат сапраўды пасуе на гэтую пасаду.

Лучше не терять? Как айтишники ищут работу за границей — ресёрч
По теме
Лучше не терять? Как айтишники ищут работу за границей — ресёрч

Читать на dev.by