Вакансіі для джуноў на jobs.dev.by
На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 120 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі самыя свежыя вакансіі для джуноў.
Junior lead generation manager — HF-solution
HF-solution — аўтсорсінгавая ІТ-кампанія, шукае Junior lead generation manager.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Добрае веданне англійскай мовы (мінімум B2).
- Уменне працаваць у камандзе.
- Адказнасць, спраўнасць і камунікабельнасць.
- Здольнасць стратэгічна думаць.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Трымайце руку на пульсе — падпісвайцеся на job-бот і атрымлівайце першымі самыя свежыя вакансіі
Junior Manual QA Engineer at Luna (B2B) — On The Spot Development
Luna — гэта творчае рашэнне ад ironSource, якое дазваляе распрацоўшчыкам праграм стымуляваць паступовы рост за кошт крэатываў. Кліентамі кампаніі з’яўляюцца лідары мабільных гульняў (Sybo Games, King, Candy Crash, Rovio, Activision) і глабальныя выдаўцы (Voodoo, Kwalee, SuperSonic, SquareEnix і інш.)
Патрабаванні:
- Досвед працы на аналагічнай пасадзе ад 0,5 года.
- Пацверджаныя моцныя тэхнічныя навыкі і здольнасць разумець і ліквідаваць непаладкі ў сістэме і патоках праграм.
- Увага да дэталяў, нестандартнае мысленне.
- Базавае разуменне і досвед тэсціравання SaaS.
- Актыўны і добры камандны гулец.
- Упэўненыя камунікатыўныя навыкі.
- Англійская мова на ўзроўні Upper-Intermediate.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Internship Program — Delve
Delve — лічбавая кансалтынгавая кампанія. Профіль — апрацоўка даных, кансалтынг, сістэмная інтэграцыя і перапродаж рэкламных і маркетынгавых тэхналогій, а таксама кіраванне лічбавым маркетынгам у глабальным маштабе.
Патрабаванне да кандыдата:
- Вышэйшая адукацыя, наяўнасць ведаў у пэўных галінах (маркетынг, матэматыка, статыстыка, камп’ютарныя навукі, графічны дызайн і г. д.).
- Добрае валоданне англійскай мовай.
- Уменне працаваць з канцэптуальнымі дыяграмамі, ілюстрацыямі і/або матэматычнымі формуламі, якія адносяцца да пастаўленай задачы.
- Уменне працаваць з лічбамі.
- Здольнасць пераўтвараць даныя ў выразныя і адчувальныя ідэі.
Будзе перавагай:
- Досвед працы ў лічбавым маркетынгу.
- Навыкі аналізу даных і складання справаздач.
- Веданне інструментаў Google Marketing Platform і MS Excel.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Junior Data Analyst (to Montenegro) — LLC New Digital Technologies
У складзе каманды Data Science/Analytics джуніяр будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы і ўкараненні сістэм, вывучаць паводзіны і патрэбы кліентаў, а таксама падтрымліваць бізнэс выразнай інфармацыяй, аўтаматызаваць бягучыя працэсы і візуалізаваць вынікі аналітыкі.
Патрабаванні:
- Глыбокае разуменне структур даных і алгарытмаў.
- Досвед працы з Python (pandas, NumPy, matplotlib).
- Веданне SQL.
- Моцныя аналітычныя і камунікатыўныя навыкі.
- Досвед практычнага інтэлектуальнага аналізу даных і працы з вялікімі аб’ёмамі даных.
- Адукацыя ў галіне прыродазнаўчых навук, эканомікі, матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі.
- Узровень англійскай — С2.
Вітаюцца дадатковыя навыкі:
- Досвед працы з PySpark.
- Досвед працы з AWS або DataBricks.
- Разуменне прынцыпаў працы маркетынгу.
- Досвед працы з інструментамі BI, такімі як PowerBI, Klipfolio.
- Запал і разуменне прасторы блакчэйну.
- Практычны досвед працы з віртуальнымі валютамі і аналізам блакчэйну.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Junior Business Development specialist / Mobile App Ambassador — IT Creative Labs
IT Creative Labs — агенцтва лічбавых рашэнняў поўнага цыклу. Кампанія павышае каштоўнасць бізнэсу і сацыяльны ўплыў з дапамогай інавацый і тэхналогій. Новы сябра каманды будзе цесна супрацоўнічаць і весці перамовы з прадпрыемствамі харчовай прамысловасці, каб пашырыць кліенцкую базу ў Польшчы і/або ў ЗША.
Гэта добрая магчымасць для студэнта або малодшага спецыяліста зрабіць свае першыя крокі ў свет bizdev у сферы ІТ. Аддаленая праца.
Патрабаванні:
— Англійская/польская Upper-Intermediate і вышэйшая.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Читать на dev.by