Лукашэнка: «ПВТ трэба жорстка варухнуць»

Лукашэнка падчас штогадовага паслання да народа і парламента закрануў ІТ-сектар і ПВТ. Паводле яго слоў, трэба «жорстка варухнуць ПВТ» у частцы распрацовак для краіны. 

50 каментарыяў

— Статус ІТ-краіны прадугледжвае стварэнне прадукту для ўласнай эканомікі. Для гэтага даваліся прэферэнцыі, аддачы пакуль не вельмі відаць.

Ці памятаеце вы, з якімі цяжкасцямі мы сутыкнуліся, калі супраць нас увялі тэхналагічныя санкцыі? Мы ўбачылі, як залежныя ад замежнага софту і якія рызыкі гэта нясе. Уявіце, да чаго маглі б прывесці збоі ў софце на буйных хімпрадпрыемствах, або, напрыклад, на АЭС, — заявіў ён. 

Паводле слоў Лукашэнкі, «стварэнне айчыннага софту і яго ўкараненне маюць стаць прыярытэтам для ўсіх арганізацый, якія займаюцца распрацоўкамі».

— Падтрымку стварэння новых інфармацыйных тэхналогій маюць атрымаць не толькі рэзідэнты ПВТ. А Парку трэба сур’ёзна ўключацца ў гэты працэс, ствараць новыя канкурэнтныя прадукты ў інтарэсах краіны, пакідаючы інтэлектуальныя распрацоўкі тут.

ПВТ трэба жорстка варухнуць. Занадта зацыкліліся на санкцыях. Ім, бачыце, цяжка. Патрэбны тавар, які будзе запатрабаваны на замежных рынках.


Читать на dev.by