Амбасада Італіі ў Беларусі праверыць мэтавае выкарыстанне выдадзеных віз

Пасольства Італіі паведаміла аб правядзенні выбарачнага маніторынгу мэтавага выкарыстання выдадзеных віз.

1 каментарый

Як заявілі ў амбасадзе, атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай прызначэння з’яўляецца Італія. Гэта не выключае транзіту або знаходжання ў іншых краінах шэнгенскай зоны.

Пры паўторным звароце па візу заяўнікі павінны будуць паказаць сведчанні ранейшых паездак у Італію.

Гэта могуць быць:

  • Аплачанае пражыванне ў Італіі з указаннем прозвішчаў і дат.
  • Аплачаныя квіткі ў Італію або пасадачны талон.
  • Імянныя чэкі на выдаткі ў Італіі (сума аднаго не меншая за 50 еўра).
  • Выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі.
  • Сумесныя фатаграфіі — для заяўнікаў па запрашэнні грамадзян Італіі.

У пасольстве звярнулі ўвагу, што «паказаныя вышэй матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але могуць выявіцца карыснымі для рашэння пра выдачу візы».

«Дорага». Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй
Па тэме
«Дорага». Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй
Беларусь уводзіць бязвіз для грамадзян 35 еўрапейскіх краін
Па тэме
Беларусь уводзіць бязвіз для грамадзян 35 еўрапейскіх краін

Читать на dev.by