Пасольства Італіі ў Мінску выявіла махінацыі з запісам на візы

Пасольства Італіі ў Беларусі паведаміла, што выявіла нядобрасумленных пасярэднікаў, якія прадавалі запісы на прыём у італьянскі візавы цэнтр у Мінску для атрымання віз.

2 каментарыя

У пасольстве не ўдакладнілі дэталяў, але паведамілі, што інфармацыя пра любое такога роду махлярства перадаецца італьянскім уладам.

«Пасольства прыкладае ўсе намаганні, каб гарантаваць атрыманне віз усім, хто на іх прэтэндуе. Продаж запісу на візу з’яўляецца злачынствам, якое цягне за сабой адпаведную адказнасць», — гаворыцца ў паведамленні.

Некалькі чалавек выказаліся ў каментарах да паста.

«У мяне самой узніклі вялікія праблемы з атрыманнем візы для маіх найлепшых сяброў. Перадача задачы на аўтсорсінг толькі ўскладніла сітуацыю. Спадзяюся на змены і пытаюся, што можна зрабіць, каб запісацца на прыём, не звяртаючыся да ашуканцаў?»

«950 еўра была цана паслугі ў лютым, 550 еўра — у сакавіку і красавіку. Вось такія кошты трэба плаціць наогул незразумелым людзям».


Читать на dev.by