«Поўны хаос». Tesla не можа знайсці супрацоўнікаў на гігафабрыку ў Германіі
Ніхто не хоча працаваць на новым заводзе Tesla пад Берлінам, даведаўся Wired. Гэта ставіць пад пагрозу зрыву вытворчыя планы кампаніі.
Ніхто не хоча працаваць на новым заводзе Tesla пад Берлінам, даведаўся Wired. Гэта ставіць пад пагрозу зрыву вытворчыя планы кампаніі.
Ніхто не хоча працаваць на новым заводзе Tesla пад Берлінам, даведаўся Wired. Гэта ставіць пад пагрозу зрыву вытворчыя планы кампаніі.
Паводле слоў супрацоўніка завода, з якім размаўляла выданне, праз дэфіцыт людзей там пануе «поўны хаос».
«Некаторых я не бачыў на працы тры тыдні за шэсць месяцаў. Многія пайшлі на бальнічны, бо матывацыя на нулі. Некаторыя адсутнічаюць праз хваробу даўжэй, чым працавалі», — адзначыў супрацоўнік.
Берлінская гігафабрыка — першы завод Tesla ў Еўропе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося ў сакавіку. Тады Маск заявіў, што сёлета тут будзе выпушчана паўмільёна электракараў.
Аднак да мэтавых 5 тысяч аўто на тыдзень заводу пакуль яшчэ вельмі далёка. Замест 12 тысяч супрацоўнікаў, якіх першапачаткова планавалася наняць, тут працуе толькі 7 тысяч. Цяпер на сайце Tesla для Берліна адкрыта мінімум 400 вакансій, у тым ліку для рэкруцёра.
У мясцовым прафсаюзе Wired сказалі, што праблемы з пошукам і ўтрыманнем супрацоўнікаў у кампаніі таму, што яна нажыла сабе рэпутацыю непрывабнага працадаўцы. У чэрвені Bloomberg са спасылкай на прафсаюзы паведамляў, што Tesla плаціць супрацоўнікам на 20% менш, чым іншыя аўтавытворцы ў Германіі.
Tesla спрабавала вырашыць пытанне найманнем у Польшчы. Вакансіі зробленыя на польскай, але ад кандыдатаў усё адно патрабуюць ведаў нямецкай. Гэтая ініцыятыва таксама пакуль выявілася не надта паспяховай.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Просто спален нету на заводе, вот бюргеры и не бегут впахивать)
на заводе маз платят еще меньше чем в германии, и ничего - работают
Ой, а почему?