Ці павышаць рэйт, калі фрылансер? Upwork кажа, шмат хто ўжо так зрабіў
Згодна са свежым дакладам Freelance Forward 2022 ад Upwork, 43% фрылансераў на пляцоўцы за мінулы год падымалі свае стаўкі.

Удзельнічалі 1164 фрылансеры. З іх 51% прапаноўвае паслугі ў галіне ведаў, напрыклад, у праграмаванні, маркетынгу і ў сферы бізнэс-кансалтынгу.
Сярод прычын, з якіх рэспандэнты часцей за ўсё павышалі расцэнкі на свае паслугі, — стала больш прафесійнага досведу (39%), эканамічныя ўмовы (верагодна, інфляцыя — 37%), а таксама ўзрослы попыт на прапанаваныя паслугі (36%).
Аўтары справаздачы адзначаюць, што шлях фрылансу выбірае ўсё больш амерыканскіх спецыялістаў, у тым ліку дзякуючы гнуткасці і незалежнасці, якую ён дае. Акрамя таго, такі кар’ерны выбар масава робіць моладзь: у 2022 годзе фрылансам займаліся 43% працаўнікоў з пакалення Z і 46% міленіялаў.
Таксама фрылансеры часцей задаволеныя сваімі заробкамі, ніж тыя, хто працуе не на сябе.
Поўная версія справаздачы даступная па спасылцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.