З'явіліся першыя ацэнкі шкоды ад збою Crowdstrike

Паводле падлікаў страхавой кампаніі Parametrix, толькі найбуйнейшыя кампаніі ЗША са спіса Fortune 500 (за выключэннем Microsoft) панеслі страты на суму большую за $5,4 млрд у выніку глабальнага тэхнічнага збою ў мінулую пятніцу, які быў справакаваны праграмным абнаўленнем CrowdStrike. Частка шкоды была застрахаваная, але страхавыя выплаты пакрыюць толькі 10-20% рэальных фінансавых страт.

6 каментарыяў

Як паведамляе BBC, гендырэктар CrowdStrike Джордж Курц выкліканы ў Камітэт па нацбяспецы Палаты прадстаўнікоў ЗША. Кіраўніцтва кампаніі мае адказаць на ліст кангрэсменаў і прызначыць дату слуханняў не пазней за вечар серады.

Няспраўны апдэйт антывіруснага софту Crowdstrike прывёў да збою ў працы 8,5 млн камп’ютараў пад кіраваннем Windows. Курц прынёс публічныя прабачэнні, а ўчора кампанія выклала падрабязны разбор таго, што адбылося. Там высветлілі, што праблема ўзнікла праз памылку ў сістэме, якая мелася правяраць сумяшчальнасць абнаўленняў, але чамусьці гэтага не зрабіла.

Microsoft абвінаваціла ЕС у найбуйнейшым тэхнічным збоі ў гісторыі
Па тэме
Microsoft абвінаваціла ЕС у найбуйнейшым тэхнічным збоі ў гісторыі

У CrowdStrike запэўнілі, што не дапусцяць паўтарэння інцыдэнту дзякуючы якаснейшаму тэсціраванню і праверкам софту, а таксама пільнейшай увазе з боку распрацоўшчыкаў. Але эксперты па кібербяспецы запэўніваюць, што праверка выявіла сур’ёзныя памылкі, дапушчаныя фірмай. Паводле слоў ІБ-кансультанта Дэніэла Карда, у CrowdStrike не было ніякіх мер засцярогі, якія б прадухілілі падобны інцыдэнт ці хаця б знізілі рызыку яго ўзнікнення. З ім салідарныя іншыя яго калегі.

CrowdStrike паспрабавала загладзіць віну перад партнёрамі, якія ёй дапамагалі разбірацца з пацярпелымі кліентамі, падарункавымі картамі Uber Eats на $10. Імэйлы з прапановай кампанія разаслала ў аўторак. Аднак ужо наступнага дня людзі сталі скардзіцца, што падарункі не працуюць: пры спробе скарыстацца картай адлюстроўвалася паведамленне са словамі пра тое, што яна была ануляваная арганізацыяй, якая выпусціла яе. У CrowdStrike памылку прызналі і патлумачылі тым, што ахвотных скарыстацца картамі выявілася занадта шмат і Uber палічыў акцыю скамам.

Windows 3.1 уберегла одну из крупнейших авиакомпаний США от глобального сбоя
По теме
Windows 3.1 уберегла одну из крупнейших авиакомпаний США от глобального сбоя
Сбой CrowdStrike затронул меньше 1% устройств с Windows, на восстановление могут уйти недели и миллиарды долларов
По теме
Сбой CrowdStrike затронул меньше 1% устройств с Windows, на восстановление могут уйти недели и миллиарды долларов

Читать на dev.by