З'явіўся топ краін з найлепшым балансам паміж працай і асабістым жыццём

Партал Remote.com склаў рэйтынг 60 краін свету, якія разам з прадуктыўнасцю надаюць вялікае значэнне ментальнаму здароўю і агульнаму дабрабыту супрацоўнікаў.

1 каментарый

Краіны ацэньваліся па такіх крытэрыях, як аплачвальны адпачынак, дапамога па цяжарнасці і родах, памер мінімальнай зарплаты, ахова здароўя, бяспека і агульны ўзровень шчасця. На аснове іх складзены індэкс краін з найбольш здаровым балансам паміж асабістым жыццём і працай.

Першае месца заняла Новая Зеландыя з вынікам 86,9 з 100 балаў. Тут па законе работнікам належыць 32 дні адпачынку ў год і 26 тыдняў аплачвальнага дэкрэтнага адпачынку. За ёй ідзе Ірландыя са шчодрымі бонусамі, агульнадаступнай аховай здароўя і высокай мінімалкай.

На топавых пазіцыях у рэйтынгу размясціліся і скандынаўскія краіны — Нарвегія, Данія і Фінляндыя, якія таксама прадстаўляюць сваім жыхарам доўгі адпачынак і высокі ўзровень аховы здароўя. Да таго ж яны рэгулярна лідзіруюць у глабальных топах краін з самымі шчаслівымі і задаволенымі жыццём людзьмі.

У якіх краінах людзі працуюць больш за ўсё
Па тэме
У якіх краінах людзі працуюць больш за ўсё
Ісландыя ўвяла 4-дзённы працоўны тыдзень 6 гадоў таму, вось вынік
Па тэме
Ісландыя ўвяла 4-дзённы працоўны тыдзень 6 гадоў таму, вось вынік

Читать на dev.by