Як адрэагавала ІТ-індустрыя на пажары ў Каліфорніі
У Каліфорніі працягваецца самы разбуральны пажар у гісторыі Лос-Анджэлеса. Цяпер вядома пра пяцярых загінулых, больш за 100 тысяч людзей былі эвакуяваныя.
У Каліфорніі працягваецца самы разбуральны пажар у гісторыі Лос-Анджэлеса. Цяпер вядома пра пяцярых загінулых, больш за 100 тысяч людзей былі эвакуяваныя.
У Каліфорніі працягваецца самы разбуральны пажар у гісторыі Лос-Анджэлеса. Цяпер вядома пра пяцярых загінулых, больш за 100 тысяч людзей былі эвакуяваныя.
Што вядома пра стыхійнае бедства на 17:00 9 студзеня:
Генеральны дырэктар Apple Цім Кук назваў «разбурэнні, выкліканыя пажарамі ў Лос-Анджэлесе, жахлівымі». Паводле яго слоў, Apple зробіць ахвяраванне ў падтрымку ахвяр і аднаўленчых работ у горадзе.
The devastation caused by the fires in Los Angeles is heartbreaking. Thank you to the incredible firefighters, first responders, and all those assisting for your heroic efforts. Apple will be donating to support the victims and recovery efforts on the ground. https://t.co/9ry0olSQFh
— Tim Cook (@tim_cook) January 9, 2025
Ілан Маск пракаментаваў пост кансерватыўнага журналіста Чарлі Кірка. Той заўважыў, што толькі ў сацсетцы X можна знайсці актуальную сітуацыю па канкрэтных вуліцах у горадзе і мясцовыя СМІ «не маюць ані найменшага ўяўлення ні пра што». Маск адказаў: «Цяпер вы — СМІ. Апублікуйце, што адбываецца. Гэта дапаможа людзям».
You are the media now.
— Elon Musk (@elonmusk) January 8, 2025
Post what’s happening.
It will help people. https://t.co/GgaPD5FED5
Маск абвясціў, што SpaceX дасць бясплатныя інтэрнэт-тэрміналы Starlink у раёны, якія пацярпелі ад лясных пажараў у Лос-Анджэлесе. Сетка нізкаарбітальных спадарожнікаў Starlink забяспечвае падключэнне да інтэрнэту ў аддаленых раёнах і ўсё часцей выкарыстоўваецца ў часе стыхійных бедстваў.
Мільярдэр раскрытыкаваў каліфарнійскія ўлады і звярнуў увагу на затрымкі ў будаўніцтве дамбаў і размеркаванні рэсурсаў. Затрымку ён назваў «вар’яцтвам». «Губернатар засяроджаны на абароне людзей, а не на палітычных гульнях, і на забеспячэнні пажарных усімі неабходнымі рэсурсамі», — заявіла прэс-служба губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама.
Скандал выклікалі словы сузаснавальніка Gelt Venture Partners Кіта Васермана, які прапанаваў заплаціць «любую суму» пажарным службам за ахову яго асабняка, які знаходзіцца ў раёне Пасіфік-Палісейдс, найбольш пацярпелым ад пажару.
Airbnb актывізавала сваю палітыку «буйных разбуральных падзей» для раёнаў, якія пацярпелі ад лясных пажараў у Лос-Анджэлесе і яго ваколіцах. Праграма дазваляе гаспадарам скасоўваць рэзервацыі без штрафных санкцый, а гасцям — скасоўваць і атрымліваць поўнае вяртанне сродкаў. Госці, якім давялося перарваць паездку праз пажары, таксама могуць прэтэндаваць на частковае вяртанне сродкаў.
Артыкул дапаўняецца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Глобальное потепление не учли