«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
Сабралі каля пяцідзесяці навагодніх віншаванняў-пажаданняў-парадаў.
- «Хачу пажадаць усім пазітыву ў жыцці! Захоўвайце лайф-ворк бэланс».
- «Выходзіць на глабальны рынак».
- «Плёну ў працы і жыцці!»
- «Жадаю ўсім моцнага здароўя, наяўнасці працы і заставацца людзьмі ў новым годзе».
- «Калегі, усім жадаю спакойнага года са стабільнай аддалёначкай, рутыннымі задачамі і рытмічна растучымі рэйтамі. Ну і каб з легалізацыяй усё было агеньчык».
- «Удачы і аптымізму».
- «Не сумаваць і купляць даляры».
- «Вучыце іспанскую і слясарную справу. А каб не было сумна, стаўцеся да гэтага як да хобі!»
- «Здароўя і свабоды».
- «Цаніце тое, што маеце. Магчыма, у эміграцыі цяжка, але на радзіме яшчэ цяжэй».
- «Не бухцець».
- «Жадаю ўсім упэўненасці, міру і свабоды жыць без страху і прыніжэння там, дзе вы хочаце».
- «Цікавых задач».
- «Трымацца».
- «Вяртання да нармальнага жыцця і падарожжаў».
- «Падтрымлівайце і дапамагайце беларусам з пошукам працы ці праектаў у іміграцыі, калі яны рэальна рукастыя спецыялісты».
- «Літасці».
- «Стабільнасці».
- «Не бойцеся рабіць рэлізы на прод у пятніцу вечарам!»
- «Трываласці».
- «Бяжыце».
- «Паспрабуйце быць шчаслівымі ў гэты бездарны час. Жадаю вам не губляць блізкіх».
- «Перажыць гэта 10-годдзе».
- «Здароўя, міру, адкрытых межаў і віз».
- «Ўсё будзе добра! Трымайцеся!»
- «Верыць у лепшае».
- «Моцаў, нерваў і шчасьця».
- «Не здавацца, дамагацца сваіх мэтаў і зрабіць камьюніці дзе ўсе ІТ-спецыялісты збіраліся разам і праводзяць час разам».
- «Здароўя, свабоды, любові і тэхналагічнай этыкі».
- «Добрых праектаў, стварэння адзінарогаў, сапраўднага задавальнення ад працы!»
- «Не спрабаваць перамагчы ўсюды, дастаткова хоць дзесьці».
- «Спакою».
- «Міру, здароўя — фізічнага і ментальнага».
- «Вярнуцца ў Беларусь пасля цёмнай ночы».
- «Трымайцеся! З усім справімся».
- «Развівацца, не стаяць на месцы».
- «Усім хачу пазычыць цікавых праектаў, зрухаў з сваёй сферы і стабільнасці тым, каго штарміць».
- «Беражыце здароўе — на астатняе можна зарабіць».
- «Трымацца разам».
- «Аб’ектыўна ацэньваць навакольны свет і сваё месца ў ім».
- «Паважаныя Беларусы, зычу Вам самага лепшага, хутчэйшага сканчэння вайны, а таксама каб мы змаглi бяспечна вярнуцца на Радзiму».
- «Дабра і больш цікавасці да тэхналогій і адзін да аднаго, а не толькі да лаянкі».
- «Няхай вас не заменіць AI».
- «Наступную прыступку ў легалізацыі — хутка».
- «Здароўя».
- «"Нават самая цёмная ноч скончыцца, і ўзыдзе сонца» © Віктар Гюго».
Акции EPAM вырастут, AI-пузырь лопнет? Айтишники сами делают прогнозы на 2026 (без экспертов!)
Акции EPAM вырастут, AI-пузырь лопнет? Айтишники сами делают прогнозы на 2026 (без экспертов!)
«За развалом миропорядка». За чем следили айтишники в 2025 — в топе Трамп, война и Беларусь
«За развалом миропорядка». За чем следили айтишники в 2025 — в топе Трамп, война и Беларусь
Читать на dev.by