«Прадаць нельга, здаць шкада». Айцішнікі падзяліліся болем пра «завіслыя» кватэры

Ужо амаль паўгода як беларусы могуць праводзіць угоды з маёмасцю толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.

Паразмаўлялі з айцішнікамі-рэлакантамі, у якіх тут «завіслі» кватэры — ані прадаць, ані вярнуцца і жыць у іх.

133 каментарыя

«З’язджалі з думкай, што будзем катацца туды-сюды, але на працу прыйшлі данат-спісы»

  • 2-пакаёвая кватэра, 60 кв. м.
  • Рынкавы кошт каля $100-120 тысяч.
  • Выдаткі: унёсак па аплаце крэдыту — 1650 рублёў (крэдыт у беларускіх рублях на 15 гадоў, частку ўжо выплацілі), камуналка + іншыя выдаткі — каля 150 рублёў.

— У нас двухпакаёвая кватэра ў адным з ЖК Мінска: купілі ў крэдыт, зрабілі пад сябе рамонт — уклалі ўсю душу і шмат грошай. 

У выніку паспелі пажыць у ёй каля года, а потым прынялі рашэнне пераехаць у Польшчу, бо на працы паставілі ўмову: альбо рэлакацыя, альбо бэнч — што роўна скарачэнню ў будучыні. 

Мы з’язджалі з думкай, што будзем катацца туды-сюды, таму нават не падумалі зрабіць даверанасці. А праз пару месяцаў на працу ў беларускі офіс прыйшлі данат-спісы, у якія трапіў і я. Ад тых часоў у Беларусь мы не ездзілі.

Калегі са спіса схадзілі на гутаркі — і ў іх, быццам бы, усё акей. Але калі чытаеш навіны, што пры вяртанні ў Беларусь затрымліваюць і саджаюць за данаты, — ехаць ужо не хочаш. 

Вось і вісіць кватэра баластам: даводзіцца аплачваць камуналку і плаціць за крэдыт — а гэта каля 1800 рублёў на месяц. Калі б была магчымасць перааформіць яе, гэта б многае спрасціла. Хутчэй за ўсё, мы б яе прадалі — і ўсё на гэтым.

У цэлым часам там могуць жыць нашыя родныя, калі прыязджаюць у Мінск. Здаваць кватэру мы ніколі не хацелі — складана пусціць кагосьці чужога ў сваё гняздо. Плюс мы думалі, што зможам вярнуцца, спадзяваліся, што сітуацыя зменіцца. 

«Грашыма ад здачы гасім частку іпатэкі — не цалкам усё, але большую частку»

  • 4-пакаёвая, 80 кв. м.
  • Рынкавы кошт каля $110 тысяч, з рамонтам было выдаткавана $130-135 тысяч.
  • Плацеж па іпатэцы — 1950 рублёў на месяц. Крэдыт у беларускіх рублях пад 11,5%. Са 180 тысяч крэдыту засталося выплаціць каля 140.
  • Кватаранты здымаюць за 1500 рублёў + аплачваюць камуналку. 

— Хацелася б прадаць нерухомасць у Беларусі, але, на жаль, гэта немагчыма зрабіць, не наведваючы краіны.

Неўзабаве будзе два гады, як мы з’ехалі. Даверанасці не афармлялі, бо збіраліся хутка. Плюс першы год жыцця ў эміграцыі нават думаць не хацелі, што прыйдзецца прадаваць жытло, на якое мы працавалі апошнія 7 гадоў.

Мы купілі кватэру ў жніўні 2020 года — у нас тры пакоі і гасцёўня з кухняй (лічыце, еўрачатырохпакаёўка). Зрабілі рамонт, хоць і недарагі, але для сябе. Пражылі ў ёй год… Цяпер там жывуць іншыя людзі. Мама змагла аформіць у ЖЭСе дамову нават без даверанасці — ужо і не ведаю, як ёй удалося гэта. Грашыма ад здачы кватэры мы гасім частку іпатэкі — не цалкам усё, на жаль, але большую частку.

Праз некаторы час мы даспелі да таго, каб прадаць кватэру, бо грошы патрэбнейшыя. Аформілі даверанасць за мяжой, але тут выйшаў указ, што яны не прымаюцца.

«У тэорыi вярнуцца магу, але ж некалькі сяброў сядзяць»

  • Трацiна кватэры. Сама кватэра каштуе каля $45-60 тысяч.

— У мяне ў Беларусi «завісла» кватэра, дакладней яе частка — гэта спадчына ад памерлага бацькі. 

Кватэра падзеленая памiж дзецьмі ад першага і другога шлюбу. Я думаў або выкупiць яе цалкам, або прадаць разам з астатнiмi ўладальнiкамi — а грошы падзялiць. Але ж выйшла так, што цяпер прыходзiцца штомесяц плацiць камуналку недзе рублёў па 30-40 на месяц, пакуль там жывуць іншыя людзі.

Я ў Літве. Калi з’язджаў увосень 2023-га, не паспеў зрабіць аніякіх дакументаў. А цяпер вярнуцца не магу (у тэорыi гэта магчыма, але ж некалькі сяброў сядзяць — таму гэта не зусім бяспечна), і прадаць кватэру, атрымоўваецца, таксама не магу. 

I нават кватарантаў у сваю частку пусцiць не магу, бо трэба падпiсаць дамову ў ЖЭСе, а без дамовы — вiтанкi ад падатковай.

Не скажу, што астатнія ўладальнікі кватэры сталiся закладнiкамi сiтуацыi — яны не вельмi жадалi яе прадаваць, бо жылi там. Iм наадварот добра: я там не жыву, але ж камуналку аплачваю, бо мне дадатковай увагі з боку дзяржавы не трэба. 


Дзякуй, што чытаеце нас, дарагі юзер. Некалькі разоў на тыдзень (часам радзей, і дарма) вы заходзіце на dev.by. Часы бываюць розныя (наш cash flow  упаў у разы, напрыклад).

Але нягледзячы на жах за акном, мы працягваем працаваць, слухаць і чуць вас, знаходзіць абнадзейлівыя гісторыі, зашкварныя выпадкі, фіксаваць усё, што адбываецца з беларускім ІТ. Дапамажыце dev.by заставацца з вамі. Мы вам яшчэ спатрэбімся.

Сапорціце dev.by праз PatreonDonorbox (зручна ў Беларусі) або крыпту:

  • Bitcoin (BTC): 0×276e0eC1bf16cfB5E0934382B6e09Ce1836b28Ba
  • Etherium (ETH): bc1q2ghxe9fmtmwr4sgz27k58j9ql0vfs25ucxlx5t

Дзякуй. Калі плацеж штомесячны — дзякуй два разы!

Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь
Па тэме
Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь
«Уклаў 200К, вярнуў 180». Як айцішнікі спехам прадаюць кватэры ў Мінску
Па тэме
«Уклаў 200К, вярнуў 180». Як айцішнікі спехам прадаюць кватэры ў Мінску

Читать на dev.by