Праект беларусаў па распрацоўцы звыштонкага акумулятара для смартфонаў прыцягнуў новага інвестара
У праект беларусаў па распрацоўцы інавацыйных звыштонкіх іонна-літыевых акумулятараў для ІТ-гаджэтаў The Batteries уклаўся варшаўскі інвестыцыйны фонд LSW BD 1. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал эканамічнага аглядальніка Вадзіма Сяховіча.

Уладальніцай LSW BD 1 з’яўляецца Ірэна Ганна Вайцэхоўска. У якасці суінвестара ў The Batteries яна стала партнёрам італьянскай інвестгрупы Meta Group, польскіх венчурных кампаній Aper Ventures з Варшавы і JRH ASI з Кракава, а таксама фонду InnoEnergy (структура European Institute of Innovation and Technology).
The Batteries заснавалі ў 2017 годзе выхадцы з аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» і заснавальнікі беларускага вытворцы вакуумнага абсталявання «СтратНанаТэк Інвест» Алег Танасевіч і Аляксей Старавойтаў. Сярод заснавальнікаў былі таксама Андрэй Новікаў і Сяргей Настачкін, аднак яны пакінулі праект. Кампанія з’яўляецца рэзідэнтам інавацыйнага ды інвестыцыйнага цэнтра Podkarpackie Science & Technology Park Centre Aeropolis у польскім Жэшуве.
The Batteries абяцае рэвалюцыю на сусветным рынку, забяспечыўшы зарадку батарэй за 15 хвілін і ўдвая большы тэрмін службы ў параўнанні з традыцыйнымі акумулятарамі. Пры гэтым распрацоўшчыкі гарантуюць, што цана прадукту будзе не вышэйшай за тую, якую карыстальнікі плацяць за «менш эфектыўныя і менш бяспечныя традыцыйныя акумулятары».
У 2020 годзе The Batteries абвясціла пра завяршэнне першага этапу, у які ўваходзілі распрацоўка і даследаванне прадукту. Два іншыя — арганізацыя вопытнай і потым масавай вытворчасці акумулятараў.
Летась выручка The Batteries скарацілася прыкладна на 15% (да €360 тысяч у эквіваленце), і кампанія зафіксавала страту прыкладна ў €1,6 млн. Такім жа быў мінус у 2024 годзе, а ў 2023-м ён складаў €1,8 млн. Кампанія стратная з 2018 года.
А еще выходцы из Атлант-М и СтратНаноТек успели поработать в компании Изовак, откуда и «одолжили» документацию на свое оборудование, когда основывали НаноТек
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
А еще выходцы из Атлант-М и СтратНаноТек успели поработать в компании Изовак, откуда и «одолжили» документацию на свое оборудование, когда основывали НаноТек