Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Праграмісты распрацавалі Telegram-бота для беларускіх аўтамабілістаў

3 каментарыя
Праграмісты распрацавалі Telegram-бота для беларускіх аўтамабілістаў

Група беларускіх праграмістаў распрацавала робата для месенджара Telegram BelarusAutoBot, які дазваляе кіроўцам у некалькі дотыкаў на смартфоне атрымаць інфармацыю пра штрафы, аўтасэрвісы і чэргі на мяжы.

Чытаць далей

Cёння бот ўмее інфармаваць аб парушэннях па фотафіксацыі (як разава, гэтак і ў рэжыме рассылкі — аператыўна паведляе аб новым парушэнні), шукаць бліжэйшыя АЗС, СТА і аўтамыйкі, а таксама паведамляць пра чэргі на мяжы (з фота).

Як распавёў dev.by адзін з распрацоўшчыкаў праграмы Віктар Суздальцаў, усё распачалося на фінтэх-хакатоне ў Imaguru, дзе хлопцы распрацоўвалі тэлеграм-бота для банкаў з функцыяналам інтэрнэт-банкінгу.

«У выніку хакатона ў нас атрымаўся не толькі «канцэпт» тэлеграм-банкінгу, але і канструктар для стварэння тэлеграм-ботаў. Пасля хакатону мы зразумелі, што большасці з каманды не цікава працягваць працу над банкаўскім ботам, і пачалі шукаць цікавую нішу. Перабіраючы розныя варыянты, прыйшлі да высновы, што будзем займацца аўтамабільным ботам», — узгадвае Віктар Суздальцаў.

У распрацоўцы бота апрача Віктара ўдзельнічалі Аляксандр Вячэрскі, Васіль Шпакоўскі, Аляксандр Курзінер і Віталь Курсевіч. Усе яны — калегі па працы ў адным банку. Аўтапраектам каманда займаецца ў вольны час, прысвячаючы яму каля 20 гадзін на тыдзень.

Каманда распрацоўшчыкаў аўтабота.

Распрацоўшчыкі распавядаюць, што ад моманту прыняцця рашэння да выхаду першай версіі робата прайшло каля двух месяцаў. Наяўнасць распрацаванага на хакатоне канструктара для узаемадзеяння з месенджарам значна спрасціла працэс. Найбольшай цяжкасцю, па іх словах, было рэалізаваць інтэграцыю бота са знешнімі сістэмамі. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўаецца Java, база даных — H2.

Віктар Суздальцаў удакладняе, што праект BelarusAutoBot — найперш хобі. «Мы проста жадаем палепшыць жыццё аўтааматараў краіны, у тым ліку і сваё, — кажа ён, але не выключае магчымасці камерцыялізацыі праекта ў перспектыве. — Безумоўна, калісьці мы прыйдзем да неабходнасці манетызацыі, але сёння мы не абмяркоўвалі гэта пытанне ў камандзе».

Аўтары першага беларускага аўтабота запрашаюць усіх карыстальнікаў месенджара Telegram і аўтааматараў далучыцца да тэставання праграмы.

Чытайце таксама
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ

Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.
9 каментарыяў
OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках
OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках
OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч

Тэма заробкаў — заўсёды (і паўсюль) актуальная.
10 каментарыяў
Чат-боты робяць навучанне павярхоўным і зніжаюць матывацыю
Чат-боты робяць навучанне павярхоўным і зніжаюць матывацыю
Чат-боты робяць навучанне павярхоўным і зніжаюць матывацыю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.