Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Здрадніцтва правоў кожнага чалавека на Зямлі»: Сноўдэн выказаўся пра прызначэнне ў OpenAI былога вайскоўца

У раду дырэктараў OpenAI прызначаны генерал арміі ЗША ў адстаўцы Пол Накасоне, які раней узначальваў АНБ. З гэтай нагоды выказаўся былы супрацоўнік ведамства Эдвард Сноўдэн, які збег з ЗША пасля зліву сакрэтных дакументаў і некалькі гадоў таму атрымаў расійскае грамадзянства.

2 каментарыя

«Маскі скінутыя: ніколі не давярайце OpenAI або яе прадуктам. Ёсць толькі адная прычына для прызначэння кіраўніка АНБ. Гэта свядомае, пралічанае здрадніцтва правоў кожнага чалавека на Зямлі. Я вас папярэдзіў», — напісаў Сноўдэн у Х.

Акрамя пасады ў радзе дырэктараў, Накасоне ўвайшоў у нядаўна створаны ў OpenAI камітэт па бяспецы. Ён дапаможа ўмацаваць здольнасць кампаніі супрацьстаяць усё складанейшым кіберпагрозам.

Сноўдэн не ўпершыню крытыкуе OpenAI. У часе крыптаканферэнцыі Consensus у мінулым красавіку ён патрабаваў ад распрацоўніцы ChatGPT больш празрыстасці ў дачыненні да даных, якія яна выкарыстоўвае для трэніроўкі мадэляў. Таксама ён выказваў надзею на тое, што OpenAI і іншыя тэхнакампаніі замест таго, каб шпіёніць за людзьмі, пачнуць рабіць гэта «на карысць людзей».

OpenAI наняла ахову пад прыкрыццём і палохае мясцовых
OpenAI наняла ахову пад прыкрыццём і палохае мясцовых
Па тэме
OpenAI наняла ахову пад прыкрыццём і палохае мясцовых
Маск адклікаў пазоў супраць OpenAI: у яго няма доказаў
Маск адклікаў пазоў супраць OpenAI: у яго няма доказаў
Па тэме
Маск адклікаў пазоў супраць OpenAI: у яго няма доказаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
2

Вот кому кому, а Эдичке бы варежку не стоило открывать про "предательство", сидя при этом в кармане у Пу.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
1

Прыдацели свайго вида! Атшчыпенцы рода чалавечыскава! Жалкия рабы сисцемы искуственнава сатаны!