Маск адклікаў пазоў супраць OpenAI: у яго няма доказаў
Бізнэсовец адклікаў пазоў супраць OpenAI і гендырэктара стартапа Сэма Альтмана за дзень да першага судовага паседжання ў справе.

Маск падаў пазоў у суд штата Каліфорнія ў лютым гэтага года. Ён абвінаваціў OpenAI у парушэнні ўмоў кантракта і адмове ад заяўленай першапачаткова місіі па стварэнні тэхналогій АІ на карысць чалавецтва. У пазове было пазначана, што кіраўніцтва кампаніі парушыла дамоўленасці, дасягнутыя з Маскам і іншымі заснавальнікамі. Гэта некамерцыйная дзейнасць, адкрытыя тэхналогіі і зыходны код.
У адказ OpenAI абвінаваціла Маска ў жаданні атрымаць поўны кантроль над кампаніяй шляхам зліцця з Tesla. Ніякіх юрыдычна забавязвальных дакументаў з мільярдэрам падпісана не было. На гэта паказвалі і юрысты: істотная загана ягонага пазову — гэта адсутнасць той самай дамовы на паперы. Пагадненне з заснавальнікамі было дэкларатыўным і не абавязвала кіраўніцтва OpenAI строга прытрымлівацца абяцанняў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.