Прэс-сакратара Meta прылічылі да тэрарыстаў і завочна арыштавалі ў Расіі
У спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў Расфінманіторынга ўнеслі Эндзі Стоўна, які нарадзіўся 28 мая 1981 года. Дата супадае з днём нараджэння прэс-сакратара Meta, паведамляе vc.ru. Топ-менеджара ўжо абвясцілі ў федэральны і міжнародны вышук і завочна арыштавалі.
26 лістапада 2023 года картка з імем Стоўна з’явілася ў базе вышуку МУС. У тым жа месяцы Басманны суд Масквы прыняў рашэнне аб завочным арышце прэс-сакратара Meta па артыкуле КК РФ «Аб садзейнічанні тэрарызму з выкарыстаннем службовага становішча». Максімальнае пакаранне па ёй — пажыццёвы тэрмін у турме.
Учора суд выбраў меру стрымання для Стоўна ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы. Тэрмін вылічаецца з моманту яго экстрадыцыі ў Расію або затрымання ў краіне. Яму выстаўленае абвінавачанне па некалькіх артыкулах, уключаючы прапаганду тэрарызму і заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
У сакавіку 2022 года Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць «супрацоўнікаў кампаніі» праз заяву Стоўна аб адмове Facebook і Instagram блакаваць заклікі да гвалту ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў і кіраўніцтва краіны.
У тым жа месяцы на патрабаванне Генпракуратуры Meta была прызнаная экстрэмісцкай арганізацыяй, а яе праца ў Расіі — забароненая (за выключэннем WhatsApp). Таксама ў сакавіку 2022 года Раскамнагляд абмежаваў доступ да Facebook і Instagram у краіне, хоць выкарыстанне дзвюх сацсетак грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі экстрэмізмам не з’яўляецца.
Читать на dev.by